Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Восень у Вільнюсе (зборнік) - Маргарыта Прохар страница 8

СКАЧАТЬ Я часам блукаў услед за ёй. Часцяком яна спынялася каля вельмі смешнага дзядка – прадаўца шчасця – і купляла ў яго яркія шары або пра штосьці гаварыла, а часам і смяялася разам з ім.

      Нарэшце я наважыўся – спыніў яе недалёка ад парку. Яна пазнала мяне. Нахмурыла бровы і строга спытала:

      – Што ты хочаш?

      Я збянтэжыўся, не ведаў з чаго пачаць – праўды або хлусні.

      – Ну?

      Яна не давала мне падумаць.

      – Усяго толькі хачу папрасіць у цябе прабачэння, што… – я адчуў: пачынаю мямліць. Раней за мною такога не назіралася.

      – Прабачэння… – яна ўсміхнулася. – Ты вельмі ветлівы. Ведаеш, усе ветлівыя такія сумныя.

      Я разгубіўся ад гэтых слоў. А вось яна спакойна глядзела на мяне.

      Вочы ў яе былі прыгожыя, ясныя і строгія.

      – Відаць, ты хацеў папрасіць прабачэння?

      – Ттак…

      – Тады прасі. Ну што ты стаіш, як балван! Прасі! – яна ўсміхнулася.

      – Прабач, што быў няветлівы.

      – Усё?

      – Я толькі хацеў пазнаёміцца. Як вас завуць?

      Яе звалі Эстэль. Бацькі прыдумалі ёй зусім французскае імя. Яна дала мне свой нумар тэлефона – лёгка і проста. Я, акрылены, тэлефанаваў, але вось толькі ніхто не падыходзіў да тэлефона. Без усякай надзеі я патэлефанаваў у апошні раз – перад ад’ездам. І яна падняла трубку. Я сказаў, што з’язджаю, мая камандзіроўка скончылася.

      – А калі ты з’язджаеш?

      – Праз гадзіну.

      – Я прыеду цябе праводзіць, – сур’ёзна заявіла яна.

      Гэтага я не чакаў. Не схлушу, калі скажу, што мне было прыемна. Слабы агеньчык надзеі загарэўся ў маёй душы.

      І яна прыехала на вакзал – за дзесяць хвілін да адпраўлення майго цягніка. Прыехала, як абяцала.

      – Цябе не было ў горадзе? – асцярожна спытаў я. – Ніхто не падыходзіў да тэлефона. Мне так хацелася пагаварыць з табой. Мне было вельмі цяжка без цябе.

      – Ты думаеш, усім лёгка? Усім цяжка. І мне. – Погляд яе раптам стаў далёкім і бляклым, нібы хтосьці ў цемры загасіў апошнюю лямпу.

      – Прабач, я нешта не тое сказаў. Дзякуй, што прыйшла мяне праводзіць.

      – Калі ласка. – Яна паціснула плячыма.

      Я не ведаў, пра што яшчэ ёй казаць. Бездапаможна аглядаючыся вакол, я ўздыхнуў і сказаў банальнасць:

      – Восень прыйшла.

      – Так, – яна адкінула светлую пасмачку валос з твару, і ён стаў адкрытым і светлым. – Восень… – чамусьці паўтарыла яна. – Восень у Вільнюсе заўсёды прыгожая… …Вярнуўшыся дадому, я сустрэў дзяўчыну, зза якой гэтулькі пакутаваў да гэтай маёй паездкі ў Вільнюс. Яна хацела працягваць нашы адносіны. Раней, мусіць, я быў бы на сёмым небе ад шчасця.

      – Ты? – здзіўленарадасна спытала яна, сустрэўшы мяне.

      – Я, як бачыш.

      – Ты не адказваў на мае званкі!

      – Быў заняты.

      – Раней ты ніколі не быў заняты, калі я тэлефанавала, – у яе голасе СКАЧАТЬ