Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Восень у Вільнюсе (зборнік) - Маргарыта Прохар страница 6

СКАЧАТЬ драўляных, а потым раптам цагляных дамоў, напышлівых вышынёй, каламбурам і вэрхалам платоў і агароджаў; старадаўнія і новыя – з якіх выходзяць людзі, якіх зноў паглынае гэты канвеер вулачак, але ўжо іншых… Ці не – у чымсьці падобных.

      Людзі… Я пачынаю глядзець на іх твары, пакуль яны не расплываюцца, не сыходзяць… Шчаслівыя яны ці не? Разумныя? Сумуюць або смяюцца па вечарах?.. Я ведаю, што не знайду дакладнага адказу, але я гляджу. Ізноў гляджу і спрабую, спрабую адгадаць…»

      І я не вытрымала гэтых радкоў, гэтых самотных думак, якія плачуць на белых старонках. Я паволі пайшла па горадзе, і ногі самі неслі мяне ў тую вузкую вулачку са старым брукам. Было вельмі балюча думаць, і я ішла і толькі глядзела, глядзела… …Паміж старымі камянямі – восень, гэта значыць яе заціснутыя ў запясцях рукі – жоўтае лісце. Хоць у гэтым няма сэнсу, але хочацца іх вызваліць.

      …Панадворкі – ціхія стомленыя аазісы звонкай вячэрняй цішыні і восені. Аблупленыя фарбы на старых будынках і рэха арак. А наогул гэта еўрапейскі горад з маляўнічымі вітрынамі і шыльдамі рэстаранаў і дарагіх крам. Звычайны старадаўні горад, які гандлюе сабой, дакладней, сваёй даўніной, рэшткамі сваёй старажытнасці.

      …Восень як сто, дзвесце, трыста гадоў назад для гэтых сцен не ўяўляе нічога новага, але не для мяне.

      Лісце ляціць над старым Вільнюсам. Я стаю ў панадворку, звычайным ціхім панадворку, куды ледзь далятае шум вуліцы.

      Бабулька – я гэта бачу – назірае за мной. А я ўсё ніяк не магу сысці.

      – Kas jus laukti? (Кагосьці чакаеце?) – пытае яна.

      Сапраўды, каго і што я чакаю ў гэтым замеценым восенню панадворку? Адзінае, што я магу сказаць:

      – Успаміны.

      Яна мудрая, разумее, ківае галавой. Ёй гэта знаёма, а журботны погляд не таму, што яе трывожаць успаміны. Не. Яна з імі звыклася, таму што зразумела: яна ўжо пражыла жыццё. Яна сумуе, гледзячы на мяне, шкадуючы маю маладосць, і таму я сыходжу.

      Я шукаю чужое каханне, а ўспамінаю сваё. Можа, мне ўсё ж не трэба было згаджацца ехаць сюды, ды яшчэ ўвосень. А можа, таму я і пагадзілася – менавіта сюды і ўвосень.

      …Гэта было даўно. Але я так думала, калі апынулася далёка. А калі я тут зараз стаю ў гэтым панадворку сярод сонечна-жоўтай вільнюскай восені, мне здаецца: нічога не заканчвалася. Зараз адчыніцца акно і знаёмы голас крыкне:

      – Polauke! (Пачакай!) І я чакаю. Гляджу на старыя зялёнажоўтыя дрэвы, на кветнічак ля аркі, праз якую бачна, як праязджаюць тралейбусы; уверх на кроны высокіх клёнаў, на старыя вежы замка ўдалечыні, у сонцы; уніз – на сухі дыван лісця ў агароджы суседняга – жоўтага, як восень, дома. Стаю і чакаю, хоць чакаць мне няма чаго. Але мне не сумна, мне дзіўна цёпла: гэта было… І гэта засталося – у светлай, як восень, памяці…

      Выявы прыходзяць і сыходзяць. Жыццё застаецца. Прымай яго не прымай – яно застаецца такім, якое яно ёсць, а не якім яго жадаем бачыць мы…

      Я сумую, мне балюча, і ўсё ж я разумею, што ніколі не вярнуся СКАЧАТЬ