Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Восень у Вільнюсе (зборнік) - Маргарыта Прохар страница 4

СКАЧАТЬ гэтую дзяўчыну шукае сябар. Яны доўгі час не бачыліся, але аднойчы абедалі тут.

      – Добра. – Афіцыянтка ўзяла фотаздымак і раптам, ужо сыходзячы, яшчэ раз кінуўшы на мяне погляд, сказала: – А вось вас я добра памятаю. Год назад я абслугоўвала столік побач: прынесла піцу і кактэйль аднаму маладому чалавеку, але раптам на яго столік скочыў нечы сабака, перакуліў кактэйль, сапсаваў столік. Вы мне дапамаглі: дазволілі «пацярпеламу» прысесці за ваш стол.

      …Так, гэта было. Так мы пазнаёміліся.

      Успаміны абрынуліся на мяне і закруцілі, нібы ў восеньскай каруселі, дзе блыталася ўсё – словы і лісце…

      …– Дазвольце, я перасяду да вас? Мне ўсяго толькі дзесяць хвілін пачакаць да сеансу.

      Жэст прабачэння, трохі дзіцячы. І ўсмешка. Усмешка ўпэўненая. Гэтае разбурэнне гармоніі прыцягнула мяне.

      – Мне таксама дзесяць хвілін. Сядайце.

      – І вы на гэты фільм? – ён назваў яго.

      – Так.

      Мы разам глядзелі гэты фільм. Потым разам сышлі з залы, потым чакалі таксі…

      …bet kuria valanda

      bet kurioie vietoie

      bet kas is musu

      bet kuria kaina…

      – Я не ведаю літоўскага, але гучыць хораша. Вашы вершы?

      Ён раптам засмяяўся.

      – А вы падумалі, гэта вершы па-літоўску? Не.

      – А што ж гэта?

      – Гэта граматыка. Займеннік «любы». І яго формы. Вось як гэта перакладаецца:

      …у любую гадзіну

      у любым месцы

      любы з нас

      любой цаною.

      Хоць, сапраўды, нават у перакладзе атрымліваюцца нейкія вершы. Незвычайныя вершы… Справа ў тым, што я часам люблю чытаць слоўнікі. І вось, калі няма чаго рабіць, мармычу дзіўныя рэчы адтуль. Гэта мая жудасная звычка. Але вы адзіны чалавек, хто прыняў гэта за вершы.

      …Зараз я ўспамінаю гэта ўсё, зноў седзячы тут. Толькі нікога няма за суседнім столікам. Пустыя чырвоныя плюшавыя канапы, а ў шкляной попельніцы самотна адлюстроўваецца рознакаляровая столь…

      Ля мяне зноў з’яўляецца фотаздымак. Гэта вярнулася афіцыянтка.

      – Дзяўчына бывала ў нас, але вось ужо больш за год ніхто яе тут не бачыў.

      – Дзякуй.

      Ну вось, першая няўдача… Чаму ж гэта мяне не хвалюе?

      Мяне ахапляе нейкае здранцвенне. Быццам у сне, я гляджу на гадзіннік і заўважаю: час ісці, хутка фільм. І гэтак жа сонна прабіраюся паміж столікамі да выхаду, пакуль адна фраза не трапляе ў маё сэрца, нібыта смяротная страла:

      – Я не магу яе пакінуць. Я ведаю, што яна не падыходзіць мне, але я не магу яе пакінуць…

      Я абарочваюся і бачу, што праходжу міма століка, дзе сядзяць хлопец і дзяўчына. Ён сказаў гэтую фразу, потым апусціў галаву і амаль прашаптаў:

      – Я такі чалавек, што не магу зрабіць балюча… Я не магу яе не кахаць… Чаму – не ведаю. Кажуць, што ёсць каханне на ўсё жыццё: ты можаш быць з кім заўгодна, але разумець, што ў тваім жыцці толькі адно каханне. І толькі яно пройдзе з табой праз гады. Будзе з табой у любы час, дзе і з кім бы ты ні быў… Прабач мяне. – з гэтымі словамі ён падняўся зза стала і прайшоў СКАЧАТЬ