Название: Леаніды не вернуцца да Зямлі
Автор: Уладзімір Караткевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Литература 20 века
Серия: Збор твораў
isbn: 978-985-02-1550-5
isbn:
Была і другая Расія, але яе забівалі ці аддавалі анафеме. Страты. Страты. Страты. Тысячы шыбеніц. Безвыходная Сібір. Загубленыя пакаленні з рабскай душой. Мноства асведаміцеляў-энтузіястаў. Нясцерпная туга ліхалецця.
Некалькі разоў па краіне, як гіганцкія маглі, грукочучы, кацілася вайна. Тысячы белацелых сялянскіх хлопцаў валам валілі да чыгункі, плакалі п’янымі слязьмі пад скавытлівае рыганне гармоні, груба адрывалі ад сябе каханак, раўлі дурным голасам бязглуздыя салдацкія песні, а потым тысячамі белых пагорачкаў ляжалі ў палях, ледзь прыцярушаныя снегам, або борсаліся ў ледзяной вадзе паміж абломкаў, з жахам адчуваючы, як нябачныя гіры няўмольна і няўхільна цягнуць на дно.
На грошы, якія забірала вайна, можна было б даць усім гэтым хлопцам вышэйшую адукацыю. Але ўладары, як усякія ўладары, баяліся асветы.
Рэйкі. Рэйкі. Рэйкі. Дымныя сліны з комінаў пэцкаюць небасхіл. Чорныя, як марлокі, людзі даюць гарадам, залітым электрычнасцю, чорнае сонца. Уначы за крывавымі вялізнымі вокнамі раве дэман. Тысячы чырвоных, як гномы, людзей плюшчаць сталь. Змей крычыць медным голасам, падобным на голас гудка, і тысячы заспаных людзей бягуць на гэты голас, каб трапіць у разяўленую пашчу.
Друзнуць мускулы. Краіну не б’е толькі лянівы. А на яе абшарах з помпаю і нізкапаклонствам, з морам віна і цыганамі, з ладанам і зверагалосымі дыяканамі святкуецца трохсотгоддзе дынастыі.
З тых самых лясоў, дзе колісь кастрамскі селянін уратаваў пачатак дынастыі, прывезлі ў падарунак гасудару спілаваны стаўбур трохсотгадовай сасны. Равесніца дынастыі, яна прабіла зямлю пушыстай, як заюшка, лапкай у той самы год, калі баяры каранавалі на царства над змучанай ад смуты краінай слабога бледнага хлопчыка. Яна была красою лесу, калі ўнук гэтага хлопчыка арудаваў на верфях сякерай. Яна была грознай у пачатку сваёй старасці, калі бліскучая сука секла галаву «самазванцу», апекавала над мастацтвам і тысячамі тапіла беларусаў на пецярбургскіх балотных работах. А потым, ужо нінавошта не здатная, без змогі даваць насенне – былы семяннік з пераспелай, мяккай, як вата, драўнінай, – яна стаяла панылая, злосная і без разбору глушыла маладыя пушыстыя сасонкі, якія мелі няшчасце трапіць у яе густы, атрутна-халодны цень.
I вось яе ссеклi.
Мiжвольная iронiя гэтага падарунка не дайшла да небагатых мазгоў уладара, ён шчыра падзякаваў за тонкi i з паэтычным густам зроблены падарунак.
А між тым усё было скончана.
Былая краса пушчы, абадраная i распранутая, ляжала зрынутай на зямлю. Не хапала толькi чалавека, якi ўзяўся б за справу i нашчапаў з яе трэсак.
Такі чалавек знайшоўся.
У лунанні сцягоў, у крыві братазабойчай вайны, у суровых гімнах, у перамогах і горычы ішла на зямлю новая эра.
I чалавек з вялікім ілбом, не бронзавы, а жывы, вялікі лесаруб і дойлід, з’явіўся над зрынутым дрэвам і высока занёс зіхоткую, як справядлівасць, СКАЧАТЬ