Название: Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)
Автор: Віктар Казько
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная публицистика
Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
isbn: 978-985-6930-32-7
isbn:
Ганна Паўлаўна адчула нядобрае, калі толькі-толькі пачалі набліжацца дзевяціны. Але па-старэчы, пэўна, ужо не вельмі цямячы, не здолела звязаць гэтае нядобрае, разладнае ў душы з могілкамі, з магілкаю свайго Косціка, Канстанціна Васільевіча. А ён жа на пяты ўжо дзень з’явіўся да яе. Не па-вясковаму далікатны, чужы ёй і хаце. Па-гарадскому пастукаўся ў дзверы. Ганна Паўлаўна да такога не прывыкла і не адгукнулася, тады ён птушкай заскробся ў акно, і зноў – тук-тук у дзверы.
– Заходзь, каго там чорт прынёс, – прабурчэла Ганна Паўлаўна з-пад сваіх дзяружак. – Не замкнёна.
I сапраўды, дзверы ў хату былі незамкнёныя, ад вайны, ад партызан яшчэ і немцаў завядзёнка такая ішла. Што замыкацца, калі і адны, і другія пры зброі? Ад кулі і пад зямлёю схованкі не знойдзеш, а браць у хаце ўсё роўна няма чаго. Не замыкалася, ведала, што няма на зямлі такога ліха, якое здольна яе ці яе хату пакрыўдзіць.
I той ноччу чакала яна ўбачыць чужога чалавека, а ўбачыла свайго Косціка. Уваліўся ён у хату, сеў на ўслонік, каля цёплай печы, і колькі быў, усё жаліўся: холадна яму, сыра, дождж і снег сыплюць, завейна. Яна прагнала яго: не хадзі, як сірата беспрытульны, не палюдску такое. Ёсць у цябе хатка – пільнуйся яе, не нагаворвай на яе лішняга, яна сугрэўная. А холадна і завейна тут, на зямлі.
На СКАЧАТЬ