Название: Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)
Автор: Віктар Казько
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная публицистика
Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
isbn: 978-985-6930-32-7
isbn:
За доўгае паўвекавое сумеснае жыццё гэтай пары паміж іх «так» і «не» нічога немагчыма паставіць з таго, што здольна нас сёння ўзрушыць, абурыць ці вельмі ўжо ўзрадаваць. Ганна Паўлаўна ўдалася жанчынай дужай і здаровай, здольнай прымаць мужа і нараджаць і гадаваць дзяцей, песціць і абрабляць зямлю і прымушаць яе радзіць. Таму была ўсё жыццё пры мужу, дзецях, калгасе і зямлі. Мо крыху перабірала з мацюканнем, як усякая наша жанчына – маці, моцная і дужая, запрэжаная з дзяцінства ў работу, нястачу, якую штодзень гоняць і панукаюць уласная жаночая бездапаможнасць, абыякавасць неба і зорак, патуранне ўладаносцаў. Гэта якраз і прызвычаіла яе да лаянкі і мата, а нарадзілася яна чыстай, з адчуваннем святла, болю і крыку на вуснах. Гэты крык і боль яна пранесла па свеце, ні на кога не наракаючы, ніколі нічога, акрамя сваёй уласнай долі, не кленучы. Грэх, як бачыце, на ёй невялікі. А каму падаецца вялікім, што ж, можаце кінуць у яе каменем. Яна прыме той камень, як прымала гэта жыццё, і мноства іншых каменняў, што паслала ёй жыццё. Бог і людзі. Толькі той, хто пабівае яе, хай паспее затуліцца сам. Канстанцін Васільевіч. На яго долю гэтых каменняў прыпала, пэўна, куды больш. Кансерватары і дэмакраты, застойшчыкі і перабудоўшчыкі, сталіністы і анты былых часоў і эпох, эпох і часоў будучых, можаце ганарыцца. Хутчэй даставайце свае каменні з-за пазухі, таму што гэта ён, Косцік, Канстанцін Васільевіч, стаіць папярок гэтага вашага светлага шляху да свята жыцця – усенароднага шчасця. Кідайце, шпурляйце смела вашы камяні, баіцеся прамахнуцца – падыдзіце бліжэй. Ён не ўцячэ і не здолее адхіліцца. Вельмі ўжо спора бег ён, вядомы вамі па шляху да ўсеагульнага шчасця. Семдзесят СКАЧАТЬ