Название: Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)
Автор: Віктар Казько
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная публицистика
Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
isbn: 978-985-6930-32-7
isbn:
Жыць яму заставалася роўна гадзіна. I стаяў на тую гадзіну Канстанцін Васільевіч на сваіх кастыльках, як з’езджаны конь аб чатырох нагах, на пачатку вясны дзевяноста другога года сярод свайго занядбанага падворка, каля хаткі на курыных ножках, і ўсё вакол хаткі было падобна яму. Аднаго з ім веку, аднаго ладу хаткі былога панскага чалядніка. Праўда, шмат чаго з яго падворка за час савецкага чалядніцтва і знікла, прапала. Праваліўся і зраўняўся з зямлёй пограб, у якім ён некалі ва ўсякую пару года захоўваў «лёды» – замарожанае ў кругах малако. Зведзена з хлява і сама кароўка, каторая давала тое малако. На кастыльках з касою на сенажаць не выйдзеш. Ні ў яго, ні ў яго старой ужо няма сілы трымаць карову. Таму і ржавела пад сінім небам, сыходзіла кроўю саламарэзка. Бабіна ступа і начоўкі гнілі проста ўжо таму, што былі непатрэбны. Хлеб елі казённы, магазінны. Бялізну ў начоўках не замочвалі, дачка мыла яе ў горадзе на пральнай машыне.
Квактала, шорпала вакол Канстанціна Васільевіча Ганна Паўлаўна ў чорных бурках на босую нагу, баялася, што прастудзіцца, хаця і ведала, што на здароўе даравана яму адна толькі хвіліна, сама ж пазвала прыехаць на развітанне са старым сына і дачку. Угаворвала ісці ў хату. Але ён не адгукаўся на ўсе яе ўгаворы. Быў глухі да суседзяў, бабулек, яго равесніц, што без патрэбы выкідваліся з хат, сноўдалі па падворках: адзінае – дасведчыцца, адышоў ужо ці яшчэ мучыцца.
А ён зусім і не мучыўся. А калі і мучыўся, то не іх зямнымі мукамі. Быў, як кажуць, пры розуме і цвёрдай памяці. Прымаў і збіраў камяні. Трэба сказаць, што і гэта было яму не цяжка. СКАЧАТЬ