Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 21

СКАЧАТЬ нічога іншага, як толькі з першым жа маршавым батальёнам скіравацца ў акопы.

      Швейка змясцілі ў бальнічны барак пры гарнізоннай турме якраз сярод такіх маладушных сімулянтаў.

      – Я болей не вытрымаю, – сказаў яму сусед па ложку, якога толькі што прывялі з працэдурнага пакою, дзе яму ўжо ў другі раз прамылі страўнік. Чалавек гэты сімуляваў блізарукасць.

      – Заўтра ж еду ў полк, – вырашыў сусед злева, якому толькі што ставілі клісцір; гэты сімуляваў, што глухі як пень.

      На ложку ля дзвярэй паміраў адзін сухотнік.

      – Гэта ўжо трэці на гэтым тыдні, – адзначыў сусед з правага боку, – а што ў цябе?

      – У мяне раматус, – адказаў Швейк, і тут жа выбухнуў шчыры смех усіх прысутных. Рагатаў нават і ледзьве жывы сухотнік, які «сімуляваў» туберкулёз.

      – З раматусам ты, брат, да нас не лезь, – сур’ёзна папярэдзіў Швейка тоўсты сімулянт, – да раматусу тут ставяцца гэтак жа, як да мазалёў. У мяне малакроўе, выразана палова страўніка і пяць рабрын, і ніхто гэтаму не верыць. Тут быў нават адзін глуханямы – два тыдні яго загортвалі кожныя паўгадзіны ў мокрую халодную прасціну, кожны дзень яму ставілі клісцір і пампавалі страўнік. Ужо ўсе санітары лічылі, што ён выйграў і хутка пойдзе дамоў, ды дзе там – лекар прапісаў яму нешта рвотнае. Гэта магло зусім падарваць яго сілы – і ён змаладушнічаў. «Не магу, кажа, болей прыкідвацца. Вярнуліся да мяне і мова, і слых». Усе хворыя ўпрошвалі, каб ён не губіў сябе, але ён стаяў на сваім: маўляў, чуе і гаворыць, як усе астатнія. Так ён і далажыў раніцай пры абходзе.

      – Але доўга трымаўся, – заўважыў адзін, які сімуляваў, быццам у яго адна нага карацейшая за другую на цэлых дзесяць сантыметраў, – не раўня таму, што з паралюшам. Дастаткова было трох парашкоў хініну, аднаго клісціра і аднадзённага паста. Прызнаўся яшчэ да выпампоўвання страўніка. I ад паралюшу і следу не засталося. Даўжэй за ўсіх трымаўся той, пакусаны шалёным сабакам. Кусаўся, выў, вытвараў усё дасканала, але ніяк не мог дамагчыся пены каля рота. Мы яму дапамагалі як маглі, перад абходам казыталі па цэлай гадзіне; бывала, увесь ссінее, сутаргі зводзяць, а пены ля рота як няма, дык і няма. Гэта было жахліва! I калі ў час ранішняга абходу ён здаўся, нам было яго вельмі шкада. Выцягнуўся каля ложка, як свечка, аддаў чэсць і кажа: «Асмелюся далажыць, пане старшы ўрач, той сабака, які мяне ўкусіў, быў не шалёны». Старшы ўрач паглядзеў на яго так, што пакусаны аж закалаціўся ўсім целам і дадаў: «Асмелюся далажыць, пане старшы ўрач, мяне ўвогуле ніякі сабака не кусаў, гэта я сам сябе ўкусіў у руку». Пасля гэтага прызнання яго абвінавацілі ў членашкодніцтве – хацеў пракусіць сабе руку, каб не трапіць на фронт.

      – Усе хваробы, дзе патрабуецца пена ля рота, вельмі цяжка сімуляваць, – сказаў тоўсты сімулянт. – Вось, напрыклад, падучая хвароба. Быў тут адзін з падучкай, то заўсёды нам гаварыў, што лішні прыпадак не пашкодзіць, і падаў па дзесяць разоў на дзень. Ён выгінаўся ў курчах, сціскаў кулакі, вытрэшчваў вочы пад самы лоб, біўся аб падлогу, высоўваў язык як лапату. Карацей кажучы, эпілепсія была цудоўная, першакласная, самая непадробная. Але СКАЧАТЬ