Дзіцячы маніфест (зборнік). Кiрыл Стаселька
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзіцячы маніфест (зборнік) - Кiрыл Стаселька страница 9

СКАЧАТЬ незвычайнасць. Але тут мы маем выпадкі, з якімі яшчэ ніхто і ніколі не сутыкаўся, ва ўсякім разе, у псіхіятрычнай практыцы. Нашы пацыенты маюць фізічныя адхіленні або калецтвы, якія сталі вынікам іх псіхічнага захворвання. Аднак не хвалюйцеся, для персаналу клінікі гэта не ўяўляе аніякай пагрозы. Напэўна, пакуль што я кажу расплывіста і вы не зусім уяўляеце, з чым будзеце працаваць, але ў далейшым паступова ўвойдзеце ў курс справы і з усім асвоіцеся.

      Магчыма, не зусім правільна, што мы загадзя не паведамілі пра ўмовы працы тут, і, хутчэй за ўсё, вы б адмовіліся, але інакш немагчыма. Існаванне дадзенай установы засакрэчана. Пра існаванне нашай клінікі, за выключэннем тых, хто ў нас працуе, вядома толькі некалькім чыноўнікам з міністэрства і абмежаванаму колу членаў ураду. Таму нават мой даўні і блізкі сябар – Альгерд Францавіч – нічога канкрэтнага не мог вам патлумачыць. Мы робім усё магчымае, каб пазбегнуць распаўсюджвання хоць якой інфармацыі пра гэтае месца. Чакаю ад вас таго ж.

      Прадстаўнікі СМІ, грамадскасць, ніхто не павінен даведацца. Ні сябрам, ні сваякам, нават «па вельмі вялікім-вялікім сакрэце» недапушчальна гаварыць пра клініку. Яшчэ раз паўтаруся, гэтага патрабуе асаблівасць дадзенай установы і яе пацыентаў. Мы маем унікальныя выпадкі, раней не вядомыя, але вельмі сур’ёзныя па сваіх паказчыках. Усялякая інфармацыя здольная прыцягнуць увагу да нашай структуры. У такім выпадку ўся наша праца, усё дасягнутае будзе зведзена да мінімуму, у горшым жа выпадку… Страшна ўявіць, якія могуць быць наступствы пры горшым развіцці падзей. Альгерд Францавіч вельмі вас рэкамендаваў, і ў мяне няма падстаў сумнявацца ў вашай сумленнасці. Але вы павінны разумець, што варта праяўляць скрытнасць. Таксама мы навялі пэўныя даведкі і пераканаліся, што як спецыяліст вы нам цалкам падыходзіце. Як я ўжо казаў, з працай нашай клінікі будзеце знаёміцца паступова. Засталося толькі адзначыць яшчэ некалькі асноўных аспектаў.

      Мы займаемся распрацоўкай і апрабацыяй новых метадаў лячэння, якія адпавядаюць канкрэтным выпадкам. Аднак базавы, я б сказаў, «вузлавы» элемент нашага метаду адлюстроўвае сама назва клінікі – «Amicus». У працэсе лячэння адна з галоўных задач заключаецца ў тым, каб пацыент не адчуваў сябе пацыентам. Ён мусіць забыцца, што мы хочам яго вылечыць ад нейкай хваробы. Кожны чалавек уяўляе сабой закрытую псіхафізічную сістэму. Спроба ў яе ўварвацца прыводзіць да свядомага або падсвядомага супраціву і адрыньвання, таму класічныя сістэмы лячэння застаюцца малаэфектыўнымі. Мы ж спрабуем аказваць уздзеянне нівелюючы, робячы незаўважным самое ўварванне, ствараючы для пацыента камфортную абстаноўку, характэрную для штодзённасці яго папярэдняга жыцця.

      Перш чым пачынаць лячэнне, варта наладзіць блізкі кантакт з пацыентам. Ён мусіць адкрыцца вам, лічыць вас сябрам. Але калі быць надта настойлівым, патрабавальным, эфект атрымаецца процілеглы, і пацыент яшчэ больш заглыбіцца ў сябе, адгародзіцца ад свету. Для гэтага патрэбна самому адкрыцца, першым пайсці насустрач. Спачатку гэта будзе нялёгка, але ў далейшым паміж вамі павінен існаваць поўны СКАЧАТЬ