Дзіцячы маніфест (зборнік). Кiрыл Стаселька
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзіцячы маніфест (зборнік) - Кiрыл Стаселька страница 4

СКАЧАТЬ Так значыць, сто метраў прама?

      – Трыста. Там будзе агароджа, за якой парк, ідзіце ўздоўж. Там усё зарасло, таму глядзіце ўважліва, каб уваход не прапусціць.

      – Ага, дзякуй вам вялікі. Да пабачэння.

      – Да пабачэння. Будзьце асцярожныя.

      – Дзякуй.

      Дзверы адчыніліся, і адтуль хлынула халаднаватае паветра. Пасля сну было асабліва зябка, па скуры пабеглі дрыжыкі. Вуліца практычна не асвятлялася, толькі далёка зялёным колерам свяціў ліхтар, што трохі здзіўляла (чаму менавіта зялёны?). Аўтобус развярнуўся ды з’ехаў у зваротным кірунку, а Андрэй пайшоў прама. Было ціха, нават сабакі не брахалі. Узнікалі сумневы, што тут наогул хтосьці жыве.

      Агароджа парку цягнулася досыць далёка. Уваход знайшоў не адразу, давялося хадзіць туды-сюды некалькі разоў, а гэта давалася цяжка з яго багажом. У рэшце рэшт, ён знайшоў дзверы, якія былі трохі ўбаку ад высокай, закрытай з унутранага боку брамы. Прайшоўшы некалькі метраў па сцежцы, Андрэй убачыў удалечыні за дрэвамі абрысы велізарнага дома. Сцяжынка злілася з дарогай, якая ішла ад галоўных варот. Справа ад гэтай дарогі знаходзілася возера, велічыню якога было складана вызначыць уночы.

      Перад Андрэем паўстала загадкавая, амаль містычная карціна. Падыходзячы бліжэй, змог разгледзець, што вялізны дом і ёсць тая самая клініка. Будынак амаль не асвятляўся. Дзесьці за ім знаходзіўся ліхтар, чыё цьмянае святло падала з-за вугла. На прыступках, па баках ад дзвярэй, стаялі шкляныя ёмістасці з запаленымі свечкамі. На шырокім ганку быў столік, за якім задуменна сядзеў чалавек, чый твар ён пакуль не мог разгледзець. Па меры набліжэння, рысы выяўляліся выразней і Андрэй заўважыў, што незнаёмы глядзіць яму проста ў вочы. Ці то ад пільнай увагі, ці ад хвалявання, хлопец ледзьве не паваліўся, аб нешта спатыкнуўшыся. Каб згладзіць няёмкасць, Андрэй адразу пачаў гаварыць, не паспеўшы падняцца на ганак.

      – Добры вечар! Маё імя…

      – Андрэй? Так, я ведаю. Мы чакалі вас сёння на вакзале, – адказаў малады мужчына ў прыгожым чорным касцюме.

      – Мы з вамі, напэўна, выпадкова размінуліся. Выбачайце, што прымусіў вас ездзіць дарма…

      – Нічога, у любым выпадку мне трэба было ў Познань па справах. Добра, што змаглі самастойна да нас дабрацца. Як даехалі, напэўна, вельмі стаміліся?

      – Дзякуй. Не, не вельмі, толькі спаць крыху хочацца.

      – Есці таксама? – ён паказаў на талерку з вялікім кавалкам мяса і бульбай. – Разумею, што ў вас нямала пытанняў і, магчыма, некаторыя рэчы вас могуць здзіўляць. Таму зробім так: паешце, затым правяду ў ваш пакой. Адпачнеце, а заўтра сустрэнецеся з доктарам Штомпкам, і ён вам усё растлумачыць ды распавядзе пра тое, чым вы тут будзеце займацца. Згодны?

      – Так, добра, вялікі дзякуй.

      – Прашу прабачэння, што не прадставіўся. Я намеснік дырэктара клінікі, Базалья Франка.

      – Прыемна пазнаёміцца. Калі шчыра, нават сумняваўся, ці варта сюды ехаць, СКАЧАТЬ