Дзіцячы маніфест (зборнік). Кiрыл Стаселька
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзіцячы маніфест (зборнік) - Кiрыл Стаселька страница 11

СКАЧАТЬ стаўленнем да жаночага цела ў розных культурах. Асабліва на пачатковых этапах яго прыцягнулі такія феномены, як перавязванне жаночай нагі ў Азіі, мода на гарсэты ў Еўропе, павелічэнне шыі пры дапамозе кольцаў у Афрыцы.

      Артыкулы Гвата на гэтую тэму прыцягнулі ўвагу акадэмічнай супольнасці Парыжа. Неўзабаве яго запрасілі выкладаць у адзін з парыжскіх універсітэтаў. Неадкладнае жаданне вывучаць дадзеную з’яву ў рэальных умовах прымусіла Гвата пакінуць выкладчыцкую і навуковую дзейнасць у Парыжы ды адправіцца ў падарожжа па Азіі, Афрыцы і Лацінскай Амерыцы. Падчас падарожжаў на падставе багатага эмпірычнага матэрыялу ў Гвата фармуецца філасофская тэорыя адносна чалавечага цела, якую ён спрабуе прасунуць у акадэмічных колах праз тры гады пасля вяртання ў Парыж.

      Згодна з ёй, чалавек сёння перастае існаваць, перастае адчуваць уласнае цела, якое з’яўляецца нічым іншым, як самім жыццём. Менавіта ў выніку смерці цела памірае чалавек. Праз боль ён адчувае подых смерці, а значыць, і рэальнасць самога жыцця. Бо што, калі не смерць, можа больш за ўсё наблізіць чалавека да вострага ўспрымання жыцця? Менавіта рызыка смерці і фізічны боль дазваляюць, на думку Гвата, па-сапраўднаму адчуць, чым ёсць жыццё. Аднак у сучасным грамадстве, дзе чалавек больш не рызыкуе сваім жыццём, у грамадстве татальнага камфорту, або таталітарызму камфорту, калі ўсе намаганні грамадскай, навуковай ды дзяржаўнай машыны, у тым ліку ўдасканаленых медыцынскіх практык накіраваныя на тое, каб засцерагчы чалавека ад усялякіх рызык і болю, чалавек больш не адчувае свайго цела, не адчувае смерці, а значыць, не можа больш адчуць жыццё. У грамадстве чалавек цяпер не жыве, але функцыянуе.

      Гвата разумеў, што з боку парыжскіх даследчыкаў будзе магутны супраціў смелай тэорыі. Яе адразу ж адпрэчаць, але спадзяваўся на з’яўленне прыхільнікаў у асяродку прагрэсіўнага студэнцтва. Адмаўленне ды непрыняццё новай тэорыі з боку не толькі навукоўцаў, але і студэнтаў прывяло яго ў адчай. Навуковец чакаў крытычных артыкулаў, дыскусій, але ягоную канцэпцыю нават не ўспрынялі сур’ёзна, яе нават ніхто не абмяркоўваў.

      Паўгода ён перажываў глыбокую дэпрэсію. Некалькі месяцаў нічога не еў, ні з кім не гаварыў, не выходзіў на вуліцу, нават не ўпускаў дзённае святло ў свой пакой. Выхадам з дэпрэсіі сталася рашэнне прапусціць тэорыю праз уласнае цела. Так пачаліся эксперыменты Фелі Гвата. Ён рабіў усё, каб адчуць сваё цела, адчуць кожны орган адзін за адным. Пачаў з зубоў, давёўшы іх да невыноснага болю. Затым, пры дапамозе нажа, змог адчуць свае рукі, ногі, тулава. Але ўжо праз некаторы час здалося, што гэтага недастаткова. У выніку Гвата пазбавіўся носа і правай нагі. Пры гэтым даводзілася балансаваць, каб адзін з эксперыментаў не прывёў да смерці цела. Спачатку быў просты няўяўны боль той ці іншай канечнасці, але калі ён праняў практычна ўсё цела, калі боль стаў перманентным, адбывалася нешта дзіўнае, хвалюючае і жудаснае адначасова. Ён адчуваў, як змяняецца не толькі ўспрыманне прадметаў, скразняку з акна, прамянёў святла, што СКАЧАТЬ