Дзіцячы маніфест (зборнік). Кiрыл Стаселька
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзіцячы маніфест (зборнік) - Кiрыл Стаселька страница 6

СКАЧАТЬ сілуэт. Спачатку падумаў, што здалося, але фігура працягвала рухацца ў ягоным кірунку. Тады ён выказаў здагадку – і адразу ж у думках папракнуў сябе за някемлівасць, – што гэта Андрэй. Малады чалавек ужо падымаўся і ледзь не паваліўся, спатыкнуўшыся аб прыступку. Ён адразу ж пачаў нешта балбатаць. Моцнае хваляванне чулася ў ягоным голасе, але сам Базалья гаварыў і трымаўся на здзіўленне спакойна, як быццам бы яго не заспелі знянацку.

      – Добры вечар! Маё імя…

      – Андрэй? Так, я ведаю. Мы чакалі вас сёння на вакзале.

      – Мы з вамі, напэўна, выпадкова размінуліся. Выбачайце, што прымусіў вас ездзіць дарма…

      – Нічога, у любым выпадку мне трэба было ў Познань па справах. Добра, што змаглі самастойна да нас дабрацца. Як даехалі, напэўна, вельмі стаміліся?

      – Дзякуй. Не, не вельмі, толькі спаць крыху хочацца.

      – Есці таксама? – ён паказаў на талерку з вялікім кавалкам мяса і бульбай. – Разумею, што ў вас нямала пытанняў і, магчыма, некаторыя рэчы вас могуць здзіўляць. Таму зробім так: паешце, затым правяду ў ваш пакой. Адпачнеце, а заўтра сустрэнецеся з доктарам Штомпкам і ён вам усё растлумачыць ды распавядзе пра тое, чым вы тут будзеце займацца. Згодны?

      – Так, добра, вялікі дзякуй.

      – Прашу прабачэння, што не прадставіўся. Я намеснік дырэктара клінікі, Базалья Франка.

      – Прыемна пазнаёміцца. Калі шчыра, нават сумняваўся, ці варта сюды ехаць, бо мне нічога канкрэтна не патлумачылі.

      – Разумею вас, але ёсць некаторыя прычыны, па якіх пэўная інфармацыя пра гэту клініку не можа распаўсюджвацца. Заўтра вы зразумееце, з чым гэта звязана.

      Госць накінуўся на ежу, быццам ужо месяц нічога не еў. Час ад часу ён паглядаў на Базалья, аднак ніводнага пытання не задаў. Такая тактоўнасць спадабалася Базалья. Магчыма, хаця б для выгляду, варта было яшчэ штосьці спытаць, праявіць увагу да новага чалавека, але ўсё, што трэба было ведаць, ён прачытаў з біяграфіі маладога чалавека, дасланай на разгляд Штомпку. Большае яго не цікавіла. Не хацелася найграна ўсміхацца, абменьвацца пустымі фразамі, размаўляць, каб пазбегнуць няёмкага маўчання. Усё гэта было цяжка для Базалья. Ён моўчкі курыў і чакаў, калі можна будзе праводзіць суседа па століку і прыгатаваць сабе новую порцыю.

      Не паспеў той пакласці відэлец і нож, як Базалья прапанаваў правесці яго да пакоя. Малады чалавек плёўся за ім, разглядаючы з раскрытым ротам інтэр’ер клінікі. Ён так круціў галавой у розныя бакі, задзіраў уверх, апускаў вочы да самага долу, што некалькі разоў удараўся аб дзвярныя вушакі. Падняўшыся на другі паверх, Базалья правёў яго да канца калідора, адчыніў дзверы і аддаў ключ прама ў рукі. Сціплы пакой, у параўнанні са строем парадных памяшканняў клінікі, мусіць, трохі засмуціў хлопца. Андрэй зайшоў у сваю новую спальню, а Базалья спусціўся ўніз, каб зноў прыгатаваць сабе паесці і папаліць перад сном.

* * *

      Некалькі СКАЧАТЬ