Дзіцячы маніфест (зборнік). Кiрыл Стаселька
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзіцячы маніфест (зборнік) - Кiрыл Стаселька страница 2

СКАЧАТЬ рабіць тое, што хочацца, пакуль ёсць такая магчымасць, а не вымотваць сябе чытаннем, развагамі ды нейкімі планамі. Хто ведае, мо неўзабаве часу адпачыць зусім не будзе. За суседнім столікам па-нямецку размаўляла маладая пара. Андрэй не вельмі добра валодаў нямецкай, зразумеў толькі, што яны плануюць на два дні спыніцца ў Познані, а пасля вернуцца ў Берлін. Астатнія елі і пілі моўчкі, нават калі сядзелі па некалькі чалавек за столікам. Пасля піва вельмі захацелася закурыць, але ў мясцовых цягніках такая асалода забаранялася.

      Таму ён, каб падыміць у фортку прыбіральні, у мэтах канспірацыі прайшоў некалькі вагонаў.

      Затым вярнуўся і набыў яшчэ піва. За вокнамі было ўжо цёмна, толькі месцамі праступалі агеньчыкі навакольных дамоў. Паступова пасажыры вагонарэстарана пачалі разыходзіцца. Ён застаўся адзіным кліентам, але афіцыянты ўжо прыбіралі і збіраліся самі. Андрэй зразумеў, што хутка канцавая, таму, дапіўшы піва, вярнуўся ў сваё купэ. Маці з малым прайшла да дзвярэй вагона. Дынамік абвясціў, што цягнік прыбывае на канцавую станцыю «Poznań Główny». Хутка ён будзе ўжо там, у клініцы Мікушэва. Усё стане вядома, а загадкавая нявызначанасць знікне. Да таго ж, магчыма, па дарозе атрымаецца штосьці высветліць у намесніка галоўнага доктара, які павінен яго сустрэць.

      Даведаўшыся, дзе знаходзіцца аўтобусны прыпынак, Андрэй затрымаўся каля бліжэйшай крамы. Хацелася перад чарговым ад’ездам яшчэ крыху папаліць, спакойна і без спешкі. Магчыма, трохі спозніцца, ды некалькі хвілін нічога не зменяць. Цыгарэта ішла досыць лёгка, як гэта бывае пасля алкаголю. Хлопец глыбока зацягваўся і выпускаў дым у розныя бакі, назіраючы за тым, як густая субстанцыя павольна растваралася ў цемры. Зацягнуўшыся апошні раз, ён рушыў да прызначанага месца. Не даходзячы да прыпынку, заўважыў, што побач стаяла некалькі машын, і толькі адна чырвонага колеру. Андрэй параўнаў запіс у сваім нататніку, але ён не супадаў з нумарам, які прадыктаваў яму Альгерд Францавіч.

      Прайшло яшчэ хвілін пяць, ён азіраўся па баках, але іншага аўтамабіля чырвонага колеру так і не з’явілася. Не было яго і ў наступныя пятнаццаць хвілін. Андрэй папытаў у людзей. Высветлілася, што гэта не адзіны прыпынак, з якога адпраўляюцца аўтобусы на Мікушэва. Пайшоў на іншы, але і там нікога. Ён не ведаў, што рабіць далей. Некаторы час панічна бегаў паміж аўтобуснымі прыпынкамі, спрабуючы знайсці патрэбную машыну. Наўрад ці яна спазнялася на сорак хвілін, хутчэй за ўсё яны проста размінуліся. Вырашыў трохі пачакаць, а затым на аўтобусе самастойна дабрацца да Мікушэва. Папярэдні аўтобус адправіўся чвэрць гадзіны таму, бліжэйшы, і апошні на сёння, будзе толькі праз гадзіну.

      Спрабуючы трохі развеяць напружанне, Андрэй выправіўся ў кароткі шпацыр. Далёка ад вакзалу не адыходзіў, каб не згубіцца і не прапусціць свой аўтобус, ды і з торбамі спакойна не пагуляеш. Ізноў узнікла лёгкае хваляванне. Невядомасць дапаўнялася тым, што ўсё пайшло не так, як планавалася. Андрэй спадзяваўся, што ў рэшце рэшт усё складзецца СКАЧАТЬ