Название: Рыбін горад
Автор: Наталка Бабіна
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-85-8
isbn:
– Як сонечко зійде, кохання відийде! – парыраваў Генік.
Мянушка да Геніка перайшла ад дзеда, які на досвітку найноўшай гісторыі ездзіў па шчасце ў Уругвай. Цяпер усе яго нашчадкі Уругвайцы. У дзяцінстве я нават думала, што гэта іх сапраўднае прозвішча, і толькі потым даведалася, што і яны, як і ўсе ў Дабрацічах, Гадуны.
Так, у нас ва ўсіх тут адзін корань – з адным прозвішчам, адно да аднаго падобныя, грубыя целам, з шышкатымі галовамі і высечанымі сякерай з дрэва тварамі: таўставатае пераноссе, пукаты лоб, шырокія сківіцы і няроўныя зубы. Але ніхто не скажа на дабрацінцаў, што непрыгожыя – жыццёвая сіла дае нам нешта большае, чымся банальную саладжавую прыгажосць.
Але цяпер жыццёвая сіла Геніка Гадуна Уругвайца цалкам сышла ў зямлю пад уздзеяннем алкаголю. І ён быў здольны толькі на мастацкую дэкламацыю.
– Ой, ліпш би я була кохання не знала! – засведчыў ён, павярнуўся на бок і заплюшчыў вочы.
Мы пераглянуліся з бабуляй.
– Трэба Кацьцы наказаць, хай забярэ, – прапанавала я.
– Не дапрэ, ён цяжкі. Вынесі кажух, каб не ляжаў на зямлі, – распарадзілася баба.
Але кажуха выносіць не прыйшлося – Міхась Яраш, якога ў Дабрацічах больш зналі як Мішыка Ярошышына, з граблямі на плячах і ў майцы з надпісам «Ірмошынай – нізачот» вяртаўся з сенакосу і збочыў да нас.
– Я яго давяду, – сказаў ён, зразумеўшы абставіны. – Граблі тут у вас пакіну. Я, тым больш, і збіраўся да вас зайсці – хацеў спытацца, – звярнуўся ён да мяне, – як у Word’зе зрабіць праверку ўкраінскай артаграфіі?
Мішык жыве тут паблізу. Хутка, пэўна, пад яго хату будуць прыязджаць экскурсіі цэлымі аўтобусамі. А пакуль што яго амаль штодня наведваюць адзіночныя экскурсанты – барадатыя задуменныя тыпусы, якіх яго практычная бабуля, Ярашыха, выкарыстоўвае для нарыхтоўкі сена і іншых пільных гаспадарчых прац. Але сёння ён вяртаўся з сенакосу адзін.
– Элементарна. Заходзь потым, пакажу.
Мішык бесцырымонна падхапіў дзядзьку Геніка пад пахі, паставіў на ногі, страсянуў і прапанаваў:
– Ходзьма, дзядзька. Цётка Каця чакае. Чарачку табе наліе.
Генік іранічна ўзняў брыво, але даўся давесці сябе дадому.
– Праўда, цётка Каця замест чарачкі дубца дала, – пасмейваўся Міхась, калі вярнуўся. – Гэта яго ў венеролагаў так начаставалі, ён ім лёх перакрыў. Так што цётка замкнула Геніка ў хаце і пабегла высвятляць адносіны… Дык што там з праверкай артаграфіі?
Мы прайшлі ў мой пакой, дзе на вялікім непісьмовым стале стаяў кампутар і ляжала гурба тэчак і папер – меркавалася, што я тут буду працаваць, але спадзяванні, як выявілася, былі марнымі – мне не было калі носа абцерці, не тое што працаваць на кампутары…
Я ўключыла ноўтбук і паказала Мішыку патрэбную яму аперацыю.
Затрызвоніў тэлефон, і я пабегла на кухню. Уляна званіла з Нарвегіі, і мы вельмі коратка пагаварылі.
– Што СКАЧАТЬ