Название: Рыбін горад
Автор: Наталка Бабіна
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-85-8
isbn:
Баба наша ўбогая духам. З тых, для каго будзе валадарства нябеснае. Калі б яна не пераадолела спакусу гадоў дваццаць таму і скончыла б жыццё самагубствам, як была хацела, то, безумоўна, гэтага валадарства яна б не пабачыла, а так – няма праблемаў. Пабачыць.
У эпоху дачаў у Дабрацічах з’явіліся платы і агароджы вакол хатаў. Раней іх не трэ было. Калі што, хапала проста галінкі на клямцы – знака таго, што дома нікога няма, і гаспадары просяць у хату без іх не заходзіць. Цяпер жа тут абносяць загарадкай ды зачыняюць на замок усё, што лягчэй за тону і не распалена да белага. Раней сцерагліся толькі цыганоў, а цяпер – кожны кожнага.
Але час вярнуцца ў той чэрвеньскі вечар, калі ўзброены хлопец адчыніў нашую брамку і зайшоў у двор.
Вэлкам у нашу паліфанію
Сусвет трымаецца на маёй бабулі. Гэта яна сядзіць цяпер супраць мяне за чорным ад часу сталом; на стол, на картоплю ў патэльні, у кубкі з квасам час ад часу злятаюць з высокага бар’яка сухія хваінкі, па-нашаму – шыпата. Мы вячэраем разам, як вячэралі не раз на працягу апошніх пяцідзесяці год. Калі-нікалі разам з намі вячэралі і іншыя людзі: мама, тата, Улянця, мая дачушка, дзеці Улянці… Але цяпер Улянця ў Нарвегіі, нешта там даводзіць вучоным нашчадкам вікінгаў наконт вандровак іх няўрымслівых продкаў, яе дзеці, Ліна ды Казік, у Менску, і мы зноў сядзім удзвюх.
Прачухаў у горад сямігадзінны цягнік, забраў дачнікаў, у Дабрацічах сціхлі і вецер, і галасы. Толькі свае, насельнікі пяці хат, крыюцца цяпер пад векавымі дубамі, вячэраюць ці парадкуюць птушак ды жывёл.
Тым больш дзіўна было бачыць у гэты ціхі дабрацінскі час хлопца з кабурой на баку, які, нязмушана паглядаючы вакол, крочыў па тым, што можна было б назваць дабрацінскай вуліцай (старыя каляіны ў пяску, трохі зарослыя аўсяніцай), а каля нашага дома павярнуў да брамкі.
Што яму тут трэба? Адкуль ён?
Малады, чарнявы, твар адкрыты. І з кабурой на баку. Не бандыт, відаць адразу – хіба што я нічога не разумею ў людзях. Тады хто?
Гэта зараз жа высветлілася.
– Здравствуйте. Я ваш участковый, Рудковский Андрей Ильич. Можно к вам?
Бабуля паглядзела на яго з цікавасцю:
– А чого тобі, хлопчэ, трэба? – спыталася яна, калі той падышоў бліжэй.
– Можно у вас воды вывернуть попить? Жарко, страх.
Бабуля матнула галавой у мой бок, і я падала хлопцу чысты кубак. «Вывернуўшы», як сам трапна выразіўся, вядро вады, ён з асалодай напіўся, спаласнуў кубак.
– Тут у вас неподалёку на шоссе найдено тело мужчины. Вы чтонибудь об этом знаете? – спытаўся ён, гледзячы на мяне.
– Ніц не чулы, – адказала бабуля. – А шо то за він?
Бабуля патрабавальна разглядала хлопца праз свае тоўстыя акуляры. Той СКАЧАТЬ