Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць. Леанід Лаўрэш
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць - Леанід Лаўрэш страница 4

СКАЧАТЬ сімпатыі. Гэтак у сям’і з’явілася бабуля Стася, якая любіла ўсіх унукаў Станіслава, і яе таксама ўсе любілі як родную.

      Пра Губарэвічаў Тадасу Іванаўскасу расказваў стары ляснік Іваноўскіх Вінцук Крывашэй. Стары Губарэвіч, уладальнік двара Галавічполе, быў прадстаўніком збяднелай шляхты, якая ў той час ужо пачала знікаць. Часткова ў гэтым была вінаватая і сама шляхта, бо пасля адмены прыгону не прыстасавалася да новай эканамічнай сітуацыі. Пасля паўстання 1863 г. шмат двароў знаходзілася ў цяжкім стане, эканамічны стан пагаршала яшчэ наложаная на шляхту так званая кантрыбуцыя – грашовая кара за паўстанне.

      Маёмасць Губарэвічаў Галавічполе лічылася занядбаным дваром. Ляснік Вінцук казаў, што Губарэвіч нават быў не ў стане абслугоўваць свой статак быдла і здаваў яго ў арэнду яўрэю (таму меў толькі частку малака ад статку). З-за гэтага нават самім панам Губарэвічам не хапала смятаны. Яны бралі малочныя прадукты ў яўрэя ў крэдыт і давяралі ягоным бухгалтарскім запісам. Такая сітуацыя трымалася шмат гадоў, і калі яўрэй пачаў патрабаваць грошы, каб заплаціць, сям’і трэба было прадаць кавалак зямлі.

      Аднак Губарэвіч не страціў добрага настрою і ўсё жыццё самааддана паляваў. Трымаў статак сабак, якіх потым перадушылі ваўкі. Стары Вінцук апавядаў, што неяк сабакі схапілі ваўка, а Губарэвіч, які знаходзіўся з тылу, саскочыў з каня і голымі рукамі ўхапіў ваўка за заднюю лапу, пасля чаго паламаў яе на сваім калене.

      Губарэвічы часам наведвалі двор у Ішчалне, дзе жылі іх сваякі Важынскія. Бабуля Стася расказвала пра адну непрыемную прыгоду, якая здарылася з ёй падчас такога візіту. Яна ўзяла з сабой любімага коціка і неяк разам з ім пайшла на шпацыр. Кот ішоў каля гаспадыні, калі яго раптоўна атакавалі ішчалнянскія паляўнічыя сабакі. Ратуючыся, кот кінуўся да гаспадыні – ганчакі за ім. Бабуля таксама пабегла, але хутка заблыталася ў крыналінах і ўпала. Тады кот, як у адчыненую браму, убег ёй пад спадніцы і схаваўся. За катом палезлі і сабакі… Пачалася мітусня, енкі, крыкі і ўсё гэта закончылася валяр’янавымі кроплямі.

      Бацька Леанард Іваноўскі

      У памяці дзяцей ён застаўся нешматмоўным і строгім. Любіў і песціў толькі сваю дачку Алену, да сыноў жа ставіўся сурова, і яны яго нават баяліся.

      З дакументаў бачна, што Леанард Іваноўскі нарадзіўся 2 лістапада 1845 г. (па старым стылі) у Лябёдцы. Яго маці памерла ў адносна маладым веку, і Леанард рос самастойна, бо бацька Станіслаў меў невялікі ўплыў на свайго нашчадка.

      Пасля паўстання 1863 г., з-за матэрыяльных цяжкасцяў, большасць шляхты не магла паслаць сваіх дзяцей вучыцца, і таму трэба з павагай узгадаць старога Станіслава Іваноўскага: ён зрабіў усе, што мог, каб даць сыну сапраўдную адукацыю.

      Напачатку Леанард Іваноўскі паступіў у Віленскі шляхецкі інстытут, пасля яго закрыцця ў 1863 г. перавёўся і з добрымі адзнакамі закончыў гімназію №1 у Вільні (знаходзілася на рагу вуліцы Вялікай11 і Святога ЯнаСКАЧАТЬ



<p>11</p>

Цяпер – Dіdžіojі gatvė.