Название: Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць
Автор: Леанід Лаўрэш
Издательство: Издательские решения
isbn: 9785006462656
isbn:
Дзед дажыў да старэчага веку і памёр, калі ўнукі былі ўжо падшпаркамі. Станіслаў шмат часу бавіў з імі, і таму яго ўнук Тадас добра памятаў свайго дзеда.
Станіслаў Іваноўскі толькі ў сівым узросце перастаў займацца маёнткам. Але і ў старым узросце, летам ён трохі назіраў за гаспадаркай, размаўляў з працаўнікамі, а потым паліў люльку і раскладаў пасьянсы. Меў час расказваць гісторыі з свайго жыцця ці шматкроць паўтараць адны і тыя ж жарты. Любіў паразмаўляць з вяскоўцамі, пачаставаць іх тытунём ці прапанаваць кілішак гарэлкі. Тадас памятаў: неяк да іх прыйшоў вясковы стараста, дзед пасадзіў яго за чысты стол і пачаў частаваць гарбатай з печывам і сухім сырам. Стараста пачаставаўся, а недаедзены сыр схаваў у сваю скураную торбу і забраў з сабой. У сям’і з гэтага моцна смяяліся.
Згодна з старым звычаем, сяляне цалавалі пану руку (асабліва старому пану). Гэтак было і ў Лябёдцы, але дзед Станіслаў звычайна рабіў пры гэтым адзін і той жа фінт. Калі чалавек хапаў яго за руку, ён прыкідваўся напалоханым, крычаў «Што, што?» і ўздымаў рукі ўверх. Тыя, хто ведалі гэты жарт, усё ж цалавалі яму руку, а чужыя пужаліся ці нават абражаліся.
Але час ад часу праяўляўся і гарачы характар Станіслава Іваноўскага. Неяк касцы суседа перайшлі мяжу і выкасілі кавалак лугу Іваноўскіх (на балоце Кятуркі, там дзе луг Лябёдкі межаваў з лугам Макрэцкіх). Якраз у той момант на сенакос прыехаў сам стары. Пабачыўшы, што робіцца, ён атакаваў суседа, які там таксама знаходзіўся. Слова за слова – пачалася спрэчка, якая закончылася тым, што Станіслаў апрацаваў суседа кіем. Аднак доўга не гневаўся, хутка супакоіўся і не толькі выбачаўся, але і запрасіў Макрэцкага на сняданак. Той жа ад такога «гонару» адмовіўся.
Аднак сяляне ведалі, што Станіслаў Іваноўскі меў добрае сэрца і быў зычлівы да ўсіх, яшчэ падчас прыгону ён адносіўся да сваіх сялян як да людзей. Пра гэта можа сведчыць такі факт. Паўстанцам 1863 г. стары Іваноўскі аддаў свайго вельмі добрага каня. Пасля падаўлення паўстання рускія, каб даведацца, хто быў гаспадаром каня, вадзілі яго па ваколіцах і пыталіся ў сялян, каму ён належыць. І хоць усе ведалі, чый гэта конь, ніхто дзеда не выдаў5.
Станіслаў Іваноўскі меў вясёлы і прыязны нораў, любіў забаўныя гісторыі і часта шуткаваў. Расказваючы гісторыі з былога жыцця, стары не надта выбіраў словы, і таму слухачы (асабліва маладыя жанчыны) часам чырванелі ці ад сораму апускалі вочы. Але маладзёны трымаліся інакш. Ведаючы звычкі дзеда, яны стараліся справакаваць яго і ўзбудзіць перапалох сярод паннаў і паненак. Аповяды Іваноўскага не былі надта ўжо цікавымі і, тым не менш, мелі свайго слухача.
Вось адна з гэтых гісторый. Неяк стары ехаў з Вільні. Недалёка ад горада, у Папішках СКАЧАТЬ
5
Праўнук Станіслава Казімір Іваноўскі так падаў гэту гісторыю: «Пасярод лесу быў крыж, каля якога маліліся за паўстанцаў 1863 г. Тут казакі наскочылі на лагер інсургентаў, у лагеры меліся вазы з маёнтка Лябёдка з рэчамі для паўстанцаў. Следства так не ўстанавіла, чые былі тыя вазы і коні – ніхто з суседзяў не выдаў Іваноўскіх (за дапамогу паўстанцам клады канфіскоўвалі маёнткі)».