Название: Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць
Автор: Леанід Лаўрэш
Издательство: Издательские решения
isbn: 9785006462656
isbn:
Неяк Станіслаў Іваноўскі невядома адкуль прывёз некалькі трусоў і даручыў ахмістрыні Лябёдкі апекавацца імі. Потым ён часта пытаў яе пра гэтых звяркоў, і праз некалькі дзён сам прыйшоў да гаспадыні ў пакой, які знаходзіўся на другім канцы дома, і ўбачыў, што адзін трус ужо здох. Узяў яго і паклаў гаспадыні ў ложак паміж матрацам і металёвай рамай. Праз нейкі час зноў спытаў пра трусоў і атрымаў адказ: «Жывыя, здаровыя і добра ядуць». Мана выявілася, калі трус засмярдзеў.
Без злой волі, але сурова адносіўся стары да маладых кавалераў, якія заляцаліся да дзяўчат. У Лябёдцы часта гасцявала моладзь, і таму заляцанак не бракавала. У прыбыўшых з візітам маладзёнаў, у якіх ужо пачыналі расці першыя вусікі, стары заўсёды пытаў: «Ці ж бацька дазволіў табе гадаваць вусы?»
Неяк дайшло да здарэння, якое назаўсёды сапсавала адносіны Іваноўскіх з адным з сваіх сваякоў. Калі ў Лябёдцы сабраліся госці, з-за Нёмана на кані прыехаў пляменнік старога Палікарп Лункевіч9, які толькі што атрымаў афіцэрскі чын. Калі з’явіўся стары Іваноўскі, ён якраз з поспехам заляцаўся да прыгожай панны. Дзед прывітаўся з Палікарпам і пахваліў яго, сказаўшы, што той добра выглядае ў ваенным мундзіры, а потым дадаў: «А памятаеш, Палікарпка, як ты прыехаўшы неяк, не мог рашыць практыкаванне па геаметрыі і я загадаў на гэтым каменю даць табе дзесяць бічоў?». Палікарп пачырванеў як рак, пайшоў на стайню, асядлаў каня і з’ехаў. Больш у Іваноўскіх ён не паказваўся.
Часам у Лябёдку на паляванне запрашаліся госці. Звычайна такія паляванні арганізоўваліся падчас сямейных урачыстасцяў. Паляўнічыя збіраліся з вечара, і калі дазваляла надвор’е, спалі на сене на падворку. Ім выдаваліся коўдры з падушкамі, і ўдзельнікі палявання клаліся ў радок адзін каля аднаго. Устаць належала да ўсходу сонца. Неяк дзед, абудзіўшыся першым, выйшаў на падворак і ўбачыў, што ўсе паляўнічыя яшчэ моцна спяць. Пастаяў хвілінку, потым загадаў свайму «стральцу», старому Вінцуку Крывашэю, трымаць доўгі кій і стаяць каля спячых, а сам узяў у рукі стрэльбу. Раптоўна паляўнічыя пачулі стрэл і адчулі ўдары па спінам і нагам. Усе імгненна паўскоквалі. Для ўсіх такі пачатак палявання быў у навіну!
Стары меў вялікі запас паляўнічых апавяданняў і ахвотна іх расказваў. Звычайна пры гэтым дадаваў да расказаў розную небывальшчыну. Дзясяткі разоў расказваў пра спрытнага зайца, якога гналі сабакі, а ён расплыўся ў паветры, і сабакі страцілі яго след. Потым даведаліся, што заяц заскочыў на высокі пень, таму ганчакі яго не заўважылі і прабеглі міма. Аднак пра адно паляўнічае здарэнне дзед не любіў узгадваць. Было гэта так. Ён паляваў на зайца і пачуў, што сабакі гоняць звярка ў яго бок. Заяц ужо павінен быў выскачыць на дарогу, і стары падрыхтаваўся яго сустрэць, як раптоўна пачуў: «Хай будзе пахвалёны», – па дарозе ішла вясковая кабета. Дзед замест «На векі вечныя» закрычаў: «Пацалуй сабаку пад СКАЧАТЬ
8
Казімір Іваноўскі падаваў гэту гісторыю трохі інакш: «Расказваў мне дзядзька Тадэвуш, што, калі яшчэ быў хлопцам, неяк узімку змучаныя разам з дзедам Станіславам вярталіся з палявання. Той жа дарогай ехала санямі баба. Дзед папрасіў, каб яна падвезла. Баба адмовіла, кажучы, што дарога цяжкая і кабылка ўжо змучылася. Тады Станіслаў пачаў лаяцца: – А каб ты абасралася! Баба затрымала каня і саромеючыся адказала: – Прашу сядаць, падвязу. Я, дурная, адразу пана Іваноўскага не пазнала».
9
Генерал-маёр Палікарп Лункевіч пахаваны на Варшаўскіх Павонзках.