Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць. Леанід Лаўрэш
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць - Леанід Лаўрэш страница 13

СКАЧАТЬ і сама пані ці цёця альбо нехта з сваякоў маглі на ім іграць і таму ігралі да раніцы. У Лябёдцы на важных вечарынах іграў аркестр з Васілішак, якім кіраваў шавец Манчынскі. У аркестры акрамя шаўца звычайна быў яшчэ адзін музыка. Яны ўмелі іграць адзін вальс, адну мазурку, адну польку, адзін контрданс – здаецца, гэта быў увесь рэпертуар аркестра. Іванаўскас помніць, што на ўсіх вечарынах ігралі адно і тое, і нават праз шмат гадоў усе іхнія матывы яшчэ жылі ў яго памяці. «Стаіць перад вачыма карціна, як аркестрант Шмуль, дзьмуўшы ў свой інструмент, заснуў на хаду. Але вось галава яго тарганулася, і ён зноў энергічна зайграў. Пачаўся перапынак, і аркестранты адразу засынаюць на крэслах, а моладзь парамі выбягае на падворак, каб падыхаць свежым паветрам і весела пагаманіць. Світанак ужо хутка, ветрык аслабеў, зараз узыдзе сонца, але ў хаце пры свечках каля зялёнага стала старыя яшчэ гуляюць у карты. На падворку вазніцы пачынаюць запрагаць коней».

      Сярод уладальнікаў двароў былі таксама і рускія. Гэтыя новыя паны найчасцей атрымалі маёмасць рознымі нячыстымі спосабамі. Сярод іх было шмат ваенных – удзельнікаў задушэння паўстання 1863 г. Менавіта гэтыя новыя ўладальнікі маёнткаў уваходзілі ў склад такіх нячыстых арганізацый, як Саюз рускага народа ці Саюз Міхаіла Арханёла.

      Усё расказанае вышэй тычылася сярэдніх ці дробных землеўладальнікаў, але апрача іх былі і вяльможныя паны. У суседстве Лябёдкі знаходзіўся вельмі вялікі двор у Шчучыне – уласнасць князёў Друцкіх-Любецкіх, далей вялікая маёмасць князя Святаполк-Мірскага ў Жалудку, а самым вялікім з магнацкіх быў двор графа Аўгуста Патоцкага ў Гародне. Гэты апошні са ўсімі фальваркамі і лясамі займаў некалькі дзясяткаў тысяч гектараў. Ва ўласных маёнтках гэтыя багачы не жылі – праводзілі час у Варшаве ці за мяжой. Мелі давер да сваіх эканомаў, чыім абавязкам было выцісканне з двароў і дасыланне ўладальнікам максімальных даходаў. Пан з візітам прыязджаў рэдка, заставаўся на некалькі дзён і зноў з’язджаў. Менавіта так рабіў знаны гуляка, уладальнік Гародна Аўгуст Патоцкі, які мог за адну ноч прайграць у карты свой найлепшы фальварак. Ня дзіва, што яго маёмасць растала, як вясновы снег: першымі былі прададзеныя лясы, а сапраўдную каралеўскую рэзідэнцыю за малыя грошы купіў рускі генерал Асатураў18. Да 1944 г. ў Гародне стаяў палац, які пабудаваў уладальнік маёнтка Людвік Скумін-Тышкевіч каб прыняць там караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, пабудаваў уладальнік маёнтка Людвік Скумін-Тышкевіч (кароль быў стрыечным дзядзькам яго жонкі). Палац быў выдатна ўпрыгожаны – ядвабы, габелены і іншыя рэчы для яго купляліся ў Парыжы. Кароль, аднак, гэтак і не наведаў Гародна.

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «Литрес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.

      Безопасно оплатить книгу СКАЧАТЬ



<p>18</p>

Потым у генерала Асатурава маёнтак купіў беларускі генерал Кіпрыян Кандратовіч, жонка якога Ада стала апошнім уладальнікам гэтага маёнтка.