Название: Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць
Автор: Леанід Лаўрэш
Издательство: Издательские решения
isbn: 9785006462656
isbn:
Паўстанне 1863 г. зменшыла колькасць шляхты. Удзельнікі паўстання былі ці забітыя, ці сасланыя ў Сібір, і лёс сасланых быў вельмі розны. Некаторыя прыжыліся ў Сібіры, сярод сасланых было шмат інтэлігентаў (лекары, навукоўцы), і праз нейкі час яны пачалі зарабляць грошы, а адзінкі нават сталі мільянерамі. Іншыя вярнуліся ў Літву, але сваіх двароў не атрымалі, бо былі яны канфіскаваныя і пераважна па нізкім кошце альбо ў растэрміноўку аддадзеныя розным нікчэмнікам, у асноўным ваенным, якія якраз і задушылі паўстанне. Другая частка ўладальнікаў двароў былі агаломшаныя, стэрарызаваныя і думалі толькі пра захаванне сваёй скуры і сваёй зямлі. Мелася забарона на набыццё зямлі католікамі, таму тыя, хто меў зямлю, стараліся ў любым выпадку захаваць яе, а не прадаць прышлым элементам. Цяжкім ціскам для тутэйшай шляхты была гэтак званая кантрыбуцыя, ці грашовая кара, за паўстанне. Гэтыя грошы плаціла ўся шляхта, але я не знайшоў Леанарда Іваноўскага ў спісе асоб, якія плацілі кантрыбуцыю, магчыма таму, што ён фармальна не жыў у Лябёдцы17. Да гэтага дадаваўся яшчэ нацыянальны і рэлігійны ўціск. Усе гэта абцяжарвала псіхіку і нараджала безнадзейны настрой, які панаваў сярод нашых уладальнікаў двароў у другой палове XIX ст. У гэткай атмасферы вырасла цэлае пакаленне, і толькі адзінкі з моцным характарам маглі перамагчы прыніжэнне.
Большасць суседзяў Іваноўскіх мелі дрэннае выхаванне і адукацыю. Сярод шляхты цяжка было знайсці чалавека з вышэйшай ці нават сярэдняй адукацыяй. Большасць з іх лічылі, што ў сельскай гаспадарцы навука непатрэбна. Трэба толькі гаспадарыць гэтак жа, як рабілі бацькі. Аднак па-старому ўжо было немагчыма, бо бацькі мелі яшчэ прыгонных сялян, а пасля адмены прыгону працаўнікоў трэба было наймаць. Каб атрымаць грошы, тыя, хто меў лес, прадавалі яго. Пра дынамічнае развіццё гаспадаркі размова не ішла. Усё рабілася па-старому, павольна і прымітыўна.
Пасля паўстанні 1863 г. адбылася селекцыя, у выніку якой край страціў найлепшых людзей – сваю эліту. Ідэалы тых, хто застаўся, не выходзілі за межы дасягнення дабрабыту, але такога дабрабыту, якога можна было асягнуць без вялікіх высілкаў. Тадас Іванаўскас пісаў, што гэтыя людзі ўнікалі ўсяго, што магло парушыць іх спакой, і вельмі баяліся ўладаў – нават з’яўленне жандара ў мундзіры ўзбуджала ў іх страх. «Урадник», а тым болей «пристав» былі іхнім кашмарам, пры іх з’яўленні яны станавіліся ліслівымі і падлыжнымі. А калі ў правінцыю прыязджаў функцыянер высокага рангу, дык яны, каб яму спадабацца, вылузваліся са скуры.
Вялікай страсцю нашай шляхты была гульня ў карты. Для гасцей рыхтаваўся па частунак, пасля якога моладзь танцавала, а старыя, каб не траціць часу, сядзелі за зялёным сталом і гулялі ў карты. Пісьменнік Мельхіёр Ваньковіч, які сам быў уладальнікам двара ў Літве, кпіў з недахопаў свайго грамадскага слоя. Ён неяк некалькіх сваіх суседзяў намовіў з’ездзіць СКАЧАТЬ
17
Гл: Виленские губернские ведомости. 1890. №81. С. 5.