Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць. Леанід Лаўрэш
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць - Леанід Лаўрэш страница 11

СКАЧАТЬ алею, з аднаго боку агароджаную жывым плотам з глогу, а з другога боку – ляшчыннікам. Па левым баку меўся сад Пяскі – у ім раслі пераважна грушы. Па правым баку быў стары сад, ад дарогі яго аддзяляла падвойная алея з ляшчынніку, у якім жылі вавёркі. Выязная дарога даўжынёй каля 200 метраў вяла на ўсход і даходзіла да гасцінца, які ішоў улева на Васілішкі, а ўправа праз Галавічполе дарога ішла на Верх-Лябёдку. Але да гасцінца можна было прайсці сцежкай праз сад і там дзе сцежка праз сад выходзіла на гасцінец, раслі дзве стройныя высокія бярозы. Мелі яны сваю гісторыю, бо былі пасаджаны на «магіле» двух пальцаў дзядзькі Вацака, брата майго бацькі. Гэтыя пальцы ён страціў у маладым веку, калі неасцярожна рабіў набоі для дубальтоўкі. З таго часу ніхто з сям’і не майстраваў у доме амуніцыі, усё куплялася ў краме для паляўнічых, і дзве бярозы раслі самотнымі. З-за таго, што на адной руцэ Вацлаў Іваноўскі меў толькі два пальца, потым ён узяў сабе псеўданім «Вацюк Тройца».

      Далей па трасе, за нейкія 200 метраў управа ад тых бяроз, гасцінец перасякаў ручай. Быў гэта маленькі струменьчык, які цёк праз лугі. Але падчас паводак на лугах з’яўляліся азёры, а ручай ператвараўся ў рэчку, якая змывала мост на гасцінцы.

      Менавіта гэты ручай быў мяжой з фальваркам Галавічполе. Калі на гэтым перакрыжаванні, павярнуць управа, дык хутка на гарызонце ўжо было бачна Шайбакполе. Тут, каля перакрыжавання, раслі дзве прысадзістыя дзікія грушы, на якія часта сядалі сокалы-каршачкі. За грушамі пачыналася багна Кятуркі (назва балцкага паходжання азначае «чацвёрка»). Кятуркі адвеку былі месцам паляўнічых подзвігаў роду Іваноўскіх. Гэта была група лугоў паверхняй каля 2 кв. км, тут было шмат вокнаў з вадой і глыбокіх багністых саджалак. Кятуркі нельга было прайсці без рызыкі ўтапіцца.

      Але ідзём наперад, пераходзім масток і бачым 30-метровы ўзгорак. На ім старыя ліпы ствараюць вышчарбленую, непрыгожую алею. Адсюль пачынаецца Шайбакполе – ладны, 500-гектарны, маёнтак Райхеляў, блізкіх сваякоў Іваноўскіх (як яны атрымалі гэту маёмасць, я пісаў вышэй).

      Сам падворак Шайбакполя меў каля гектара. З аднаго боку стаялі вялікія стадолы, стайні, аборы. З другога – быў прыгожы драўляны свіран, руіны палаца і вялікі сад. Жылога дома не было. Райхелі жылі ў адрамантаваным старым лямусе. У наш неспакойны час, калі здараліся ўсялякія наезды і напады, лямусы выконвалі ролю не толькі сямейнага архіва, але і крэпасці. Гэтак было і ў Шайбакполі. Лямус меў муры метровай таўшчыні, малыя ваконцы, замест печаў вялікі камін з напалову адкрытым вогнішчам. Зімой там было надзвычай холадна і ў любы час года цесна, месца для жыцця не хапала.

      Шайбакполе ў 1930-я гг. славілася вялікай колькасцю сабак, якіх было каля 10. Гэтых сабак кармілі рэдка, і яны вынішчалі ваколіцы маёнтка. Калі на падворку з’яўляўся нехта чужы, уся зграя адразу з гучным лаем кідалася на яго. Уязджаючы на ровары, перад брамай трэба было добра разагнацца і потым высока ўздымаць ногі, ажно на руль, і маліцца, каб разгону хапіла даехаць да ўваходных дзвярэй.

СКАЧАТЬ