Планета ў падарунак. Людмила Рублевская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Планета ў падарунак - Людмила Рублевская страница 16

СКАЧАТЬ без лішніх слоў, адразу сутнасць, што вы ад мяне хочаце пачуць?

      – Ці ёсць надзея? Год таму брату зрабілі аперацыю на страўніку. Пухліна была, але не злаякасная. І вось у канцы жніўня – страшэнны боль, з дому на насілках выносілі. Прайшоў абследаванне, жонцы сказалі, што выявілі метастазы ў забрушынных лімфавузлах. Доўга ў бальніцы не трымалі, дома колюць морфій… Можа, варта яму прыехаць сюды на абследаванне?

      – А як вы яго давезяце, калі ўжо морфій колюць? Мала што ў дарозе?.. Машына сапсуецца, хто тады што ўколе. Да таго ж у Магілёве добрыя ўрачы, новы анкалагічны корпус выдатна абсталяваны. Там усё найноўшае. Магілёўшчыну ж зачапіў Чарнобыль… – Даманеўская на момант задумалася і спытала: – Хто ў яго быў доктар, прозвішча назваць можаце? Мне трэба падрабязны дыягназ ведаць.

      Ліна помніла прозвішча доктара, у яе быў і нумар ягонага бальнічнага тэлефона, неаднойчы даводзілася званіць, распытваць… Дастала з сумачкі запісную кніжку.

      – Дайце яе сюды, – папрасіла Тамара Максімаўна. – Пакажыце, дзе тут нумар у вас запісаны. Я паспрабую пазваніць доктару…

      Ён аказаўся на месцы. Але іхняя размова, з якой Ліна мала што зразумела, была кароткай. Даманеўская паклала трубку.

      – Абпраменьвання ён ужо не вытрымае, можа на стале памерці. У яго метастазы большыя за два сантыметры ў дыяметры.

      – Тамара Максімаўна, калі ласка, што гэта значыць? – устрывожылася Ліна.

      – Да новага года наўрад ці…

      – Што наўрад?

      – Вы ж не маленькая… Я ад вас нічога не ўтойваю. Морфій колюць, болю ён не адчувае…

      – А лячэнне?

      – Дарагая вы мая, акром комплексу вітамінаў, ужо… На жаль, нічога.

      Ліна выходзіла з кабінета прафесаркі як на ватных нагах. Зрабіла некалькі крокаў, і раптам дзверы… Расчыненыя дзверы ў бальнічную палату. І яна ўвайшла ў іх. Ложкаў было многа: сем ці восем пар жаночых вачэй павярнулася да яе. Яна ведала, пра што трэба запытацца, а мову бы адняло.

      – Вы, можа, да Юркевіч, дык яе яшчэ ўчора выпісалі, – адазвалася адна з жанчын.

      – Не, я да вас… Да вас усіх. – І далей яна загаварыла горача, як на апошняй споведзі перад расхінутай прорвай: – Жанчыначкі, даражэнькія, вы ж тут паміж сабою самыя розныя размовы ведзяце, і найчасцей пра хваробы свае… У мяне брат ужо безнадзейны, дык, можа, вы мне які нетрадыцыйны сродак падкажаце, людзі ж па-ўсялякаму ратуюцца.

      Жанчыны перазірнуліся, быццам пыталіся адна ў адной: а ці варта ёй што казаць? Ліна чакала.

      – Я сама, праўда, не спрабавала, – няпэўным голасам сказала адна з жанчын, – але чула, што ў суседняй з нашай вёсцы нехта піў газу, а вось дапамагло ці не, не ведаю. Не магу нічога сказаць.

      – Газа не дапамагае, – жыва адазвалася другая жанчына і паднялася з ложка. – Можна паспрабаваць вясёлку. Грыб такі ёсць. Яго трэба настойваць на спірце, потым у слоіку гэты настой на тры месяцы закапаць у зямлю СКАЧАТЬ