Планета ў падарунак. Людмила Рублевская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Планета ў падарунак - Людмила Рублевская страница 14

СКАЧАТЬ з ейных рук сумку, і яны прайшлі ў гасцёўню. Пабачыўшы ўжо накрыты стол, Галка зразумела, што гаспадары гэтай заможнай будыніны рыхтаваліся да прыходу грунтоўна.

      – Не здзіўляйся, трэба было накрыць гэткі стол, – патлумачыла Валя. – Твой дзень нараджэння толькі зачэпка, мы ж не бачыліся сто гадоў, вось за ўсе і адседзім!

      – А дзе ж твае хатнія?

      – Хутка збяруцца… Дзеці па сябрах разышліся, а Васіль у садзе… Бачыла, як неба з усіх бакоў абклала на дождж, а ў нас там копы сухой атавы, дык цэлафанам пайшоў прыкрыць, а то ж пагніе! Сядай пакуль сюды, на канапу…

      – А ты?

      – У мяне яшчэ па гаспадарцы не ўсё ўпраўлена, – адказала Валя і пачала штосьці шукаць за шклом у шафе.

      – Дык я з табою пайду, дапамагу што, – прапанавала Галка.

      – Ты ж у нас госця, лепш наш альбом паглядзі, табе і занятак будзе.

      Галя ўзяла альбом з фотакарткамі і, калі сяброўка пайшла, перагарнула старонку-другую, хацела ўжо нават адкласці – на здымках у сваёй большасці былі незнаёмыя ёй людзі, дык што іх разглядваць! Але раптам позірк зачапіўся за знаёмае аблічча. На адным з фотаздымкаў яна пазнала Гнатко ў гурце людзей. «Тут і Валя збоку стаіць, дык я і распытаю ў яе пра яго». Міжволі расхвалявалася, пайшла з разгорнутым альбомам на кухню.

      – Валь, паглядзі сюды, хто гэта?

      – Дзе? – схілілася Валя над здымкам.

      – Ну вось гэты хлопец.

      – Гнатко! На нашай пошце інжынерам-электрыкам працаваў. У Ясельдзе ўтапіўся мінулым летам.

      І Галка ўся скаланулася.

      – Як утапіўся?

      – Звычайна, як топяцца людзі. Мо сутарга якая… У вір мог трапіць…

      – А дакладна калі гэта здарылася?

      – Якая табе розніца, Галка! Ты што, яго ведала? Дзесьці ў канцы ліпеня. Хавалі дваццаць восьмага, гэта я добра помню, ну, а ўтапіўся, відаць, дваццаць шостага… Адчапіся, ідзі ў гасцёўню, мне катлеты варочаць трэба.

      І Галка пайшла бы на ватных нагах. Яна ўжо штосьці пачынала ўсведамляць, пра нешта здагадвацца. Тыя лічбы на вільготным пяску, выпісаныя Гнатко, былі зусім не рэбусам. Гнатко ўтапіўся 26.07.1999 года… Але ж там, на пляжы, яны пісаліся ім як адказ на ейнае пытанне: «А калі твой дзень нараджэння?!» Значыцца… Значыцца, Гнатко ўтапіўся і нарадзіўся прывід, здань… Але ці магчыма такое? Ён жа нешта гаварыў пра здані. Яна імкнулася згадаць, аднавіць яго словы пра Эпікура, пра «выцяканне» атамаў і «бачнасці» і не магла. Думкі блыталіся, не паддаваліся логіцы.

      У пакой увайшла Валя з падносам, дзе месцілася нейкая салата, зірнула на Галку і захвалявалася:

      – А божухна, Галя… Ды табе, мабыць, кепска! Нешта ж ты ўся бледная стала, твару на табе няма, трасешся ўся.

      І Галка знайшлася, што адказаць ёй:

      – Сэрца разанула. – І потым загаварыла хутка, збіваючыся: – Ты ж ведаеш, я перажыла развод… Мы ж разышліся з Лагуцкім, у яго другая жанчына, ён мяне кінуў… Я шмат адпакутавала, СКАЧАТЬ