Планета ў падарунак. Людмила Рублевская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Планета ў падарунак - Людмила Рублевская страница 20

СКАЧАТЬ што вам трэба ад мяне?! Ідзіце прэч! Мне непрыемна вас бачыць! Я спяшаюся. Спяшаюся дадому… Я хачу адпачыць! У мяне сёння дзень нараджэння. Вы сапсавалі мне вечар!..

      Ён нахіліўся да яе.

      – А-а?! У такім разе вечар толькі пачынаецца. Хм-м, дзень нараджэння са шклянкай кефіру… – І ціха, каля самага твару: – Як хочацца кавы… сапраўднай гарачай кавы… без цукру!

      … Яны падыходзілі да дома. «А зрэшты, што ж у тым кепскага, калі я і запрашу яго на каву, – думала яна. – Ну паабрываныя кутасы на шаліку, ну гумовікі з шырокімі халявамі, на джынсах латка на калене, – гэта яна заўважыла ў падземным пераходзе пад плошчай, – а так і нічога сабе… Нават залішне далікатны. На злодзея не падобны, ды і ўвогуле, што ён можа зрабіць мне ў маёй кватэры?! Суседзі, тэлефон… У любы момант можа патэлефанаваць маці альбо сястра. Не замуж жа за яго ісці, ды і пры чым тут паабрываныя кутасы на шаліку, латка на джынсах, можа, ён і вельмі добры чалавек».

      – Мы прыйшлі.

      Двор, куды яны заварочвалі, быў цёмны, змрочны.

      – Жыццё… Дзіўна, многае забываецца, – казаў ён, – а вось гэты будынак я добра запомніў, яшчэ ў дзяцінстве, не думаючы, што буду запрошаны сюды на каву. Можа, таму што на ім гадзіннік? Я ж сам мінчанін. Кватэра ў Зялёным Лузе. А жыву ў вёсцы… А вы тут, пад гадзіннікам. Цік-так, цік-так… Не цікае?

      «Яшчэ як цікае! – хацелася адказаць ёй. – Трыццаць пяць націкала. – Але маўчала. Думала: – Кватэра ў Зялёным Лузе. Мінчанін. Жыве ў вёсцы. Можа, хворых бацькоў даглядае? Можа, так… На дачы! А работа? Дзе ж ён працуе? Доктар? Настаўнік? Не падобна!»

      Моцна грукнулі дзверы.

      – От д’ябал, не прытрымаў!

      Ён узяў яе за локаць, горача задыхаў у патыліцу.

      – Чаго ж цёмна?! Пад’езд без гаспадара…

      Боты ягоныя цяжка тупалі. На хвіліну з’явілася нерашучасць. Ці добра яна робіць, што вядзе яго? Зрэшты, кавы мог бы выпіць і дома, калі мінчанін. Навошта напрасіўся да яе? Вось і дзверы. Вочы прызвычаіліся да цемры, хутка адамкнула замок і ўвайшла ў кватэру. Уключыла святло, сказала, каб здымаў куртку. Успомніла пра свой хатні халацік:

      – Даруйце, вы госць неспадзяваны…

      Ён толькі пасміхаўся. Сцягнуў кепку, моўчкі зняў куртку. Яна адзначыла, што ў яго прыгожыя вочы і валасы.

      – Боты сцягну, не супраць? – нарэшце адазваўся ён.

      Згодна кіўнула. Каб не замінаць яму ў цесным пярэднім пакоі, пайшла на кухню. Кубачкі! Хутчэй трэба памыць кубачкі і кававарку! Пачала мыць. Чула, як ён прайшоў у пакой. Затрымаўся хвіліну. Ідзе да яе…

      – Адразу за каву? – Пасміхнуўся: – Аб’яву ў газету яшчэ не давалі?

      – Якую аб’яву? – яна не зразумела.

      – Звычайную. Маладая жанчына прывабнай знешнасці хоча знайсці партнёра па жыцці, мае сваю кватэру.

      – У вас і жарты!

      Задумалася. Хм-м… Толькі ўчора думала яна пра гэтую аб’яву. Стрымлівала адно: няма вышэйшай адукацыі, прэстыжнай працы, а гэта, як казала сяброўка, для сучасных мужчын таксама іграе не апошнюю СКАЧАТЬ