Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. Стэфан Корф
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага - Стэфан Корф страница 8

СКАЧАТЬ вось… Нас падтрымлівае Францыя, мы адпускаем сялян, даём больш правоў не каталікам, падымаем падаткі на войска. Я ведаю, што і ў мяне пад бокам ёсць людзі, якія не жадалі пушчаць мяшчан да зямлі, якія ледзь за шаблю не хапаюцца, пачуўшы пра скартабэлят[6]. Але без іх нам не перамагчы… Я ведаю, што сам Хлявінскі не вельмі добра казаў пра Найвышэйшага камандуючага[7], быў супраць гэтай вайны. Можаце казаць адкрыта – адсюль нічога не сыдзе.

      – Прабачце, генерал, не маю звестак. Усе ў дывізіі адданыя Рэчы Паспалітай і гатовыя…

      У дзверы пагрукалі.

      – А гэта, мабыць, пані Мацільда. Яна адвядзе вас у пакой. Пра сваіх людзей спытайце таксама ў яе – пані ведае суседзяў, зможа прыстроіць тут яшчэ паўдывізіі. А праз гадзіну запрашаю вас на вячэру – будзе амаль увесь афіцэрскі склад. Пасля паразмаўляем аб справах. І паразважайце над маім пытаннем.

      24 ліпеня 1794 года

      Першы полк уланаў надворных рушыў на Новы Двор. Дзве гадзіны таму вярнуўся атрад з-пад Бездзежа. Па дарозе яны разбілі невялікую хеўру, прайшліся па вёсках і мястэчках, паспелі зазірнуць да картэзіянцаў, але ніякіх расейцаў не сустрэлі. Каля Хомска жаўнеры напаткалі гандляра, што ехаў з Пінска да Бярозы, і даведаліся ад яго шмат карыснага. Расейскія войскі стаялі ў Янове-Палескім, што ў паўдня пешшу адсюль, і не збіраліся рухацца ў бліжэйшы час. Тамашні брыгадзір набыў у габрэя некалькі бочак піва і намякнуў, што на адваротным шляху не адмовіўся б ад яблычнага віна.

      Асноўная частка рэгулярнага войска, якая змагла хутка затушыць вогнішчы, сабраць лагер і стаць на марш, рушыла праз пушчу да Рудні ўвечары. Валанцёры, якія былі не так добра падрыхтаваныя і не вельмі хацелі начнога пераходу, выходзілі на наступны дзень зраніцы. Кобрынская конная міліцыя і ўланы атрымалі загад на разведку ўсходняй мясцовасці, што ляжала ля балот. Палкоўнік Рушчыц, узяўшы кобрынцаў, раней за ўсіх адправіўся на Сялец, каб не прыйшлося ноччу ісці праз палескую дрыгву. А шостай вечара ўланы выйшлі з Шарашова.

      – Пан харунжы, а чаму мы ідзём баявым строем? – спытаў Базыль.

      – Табе нешта не падабаецца, Войцек? – харунжы Сыракомля ўсміхнуўся. – Думаеш, калі дарога вядомая, калі тут праходзілі патрулі сёння – не трэба быць пільнымі? Гэй, Ліпініч, падскоч сюды. Твой сябра пытаецца, навошта мы ідзём у ар’ергардзе, калі ні ззаду, не наперадзе няма варожых войскаў. Як лічыш?

      – Мабыць, пан палкоўнік, каб не наткнуцца раптоўна на бандытаў ці расейскі патруль. Учора не было, а сёння могуць з’явіцца.

      – Эх, нічога ты ў сваім універсітэце не вывучыў. Мы ідзём баявымі шэрагамі, таму што мы дурні. Зразумела?

      – Не, – пахітаў галавой Базыль. Ціхія размовы ў атрадзе з дваццаці чалавек скончыліся, і ўсе прыслухаліся.

      – Я ж кажу – дурні, – усміхнуўся харунжы. – Нават самі пра сябе не разумеюць. Наш полк не такі стары, як каронная конніца ці пешая гвардыя. Вопыту – яшчэ менш. І таму палкоўніку Кёнінгу даводзіцца няньчыцца з вамі, як з дзецьмі. Добра, калі пад час бойкі вы не кінецеся СКАЧАТЬ



<p>6</p>

Цыцыянаў Павел Дзмітрыевіч (1754–1806) – расейскі вайсковы дзеяч, генерал-маёр.

<p>7</p>

Скартабэлят – наданне шляхецтва прадстаўніку нешляхецкага паходжання.