Название: Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага
Автор: Стэфан Корф
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку
isbn: 978-985-7207-48-0
isbn:
– Дзень добры, панове, – тры шляхцічы падышлі да вогнішча.
– Добры, – пракруціў ражон Базыль. – З кім маем гонар пазнаёміцца?
– Гавел Пшэмісцкі, герба «Буйвалова глова», – пакланіўся старэйшы з трох, – а гэта Сташак Чаўлініч, мой добры сябра і першая шабля Перкавічаў, і Яшка Бараш, наш служка і цырульнік.
– Мяне клічуць Базыль Войцек. А гэта, – улан кіўнуў у бок сядзячых ля вогнішча, – Лешак Збруя, Анджэй Свенчыц і Мілаш Чашнік. Там на зямлі спіць Ян Ліпініч, яго не чапайце – усю ноч у сядле правёў.
Гасцей запрасілі да вогнішча. Уланы знялі першую птушку з ражна і разрэзалі на часткі. Яшка дастаў з торбы каравай, сала ды бутэльку настойкі.
– Самі мы з Драгічына, прыйшлі толькі сёння, – сёрбнуў Гавел.
– Дык вы і ёсць тое падмацаванне валанцёрамі? Шмат вас? Кажуць, Літва паўстае ўся, – ажыццявіўся Базыль.
– Чатыры сотні, не менш. Спрабуем як можам. У мінулую нядзелю кінулі кліч па павеце – і вось.
– Шляхта, мабыць, з добрай зброяй, – умяшаўся Мілаш. – Я ведаў некалі драгічаніна, які мог з карабіна пацэліць у вавёрку з трохсот крокаў.
– Так, я вось узяў добрую пару пістоляў, – Сташак паказаў старую, з трэшчынай на дзяржальні, пістолю. – Яшчэ мой бацька ёй карыстаўся.
Хутчэй за ўсё, гэтай пістоляй карыстаўся яшчэ і дзед, а можа і прадзед грознай першай шаблі Перкавічаў. Зброя, што звычайна была ў дробнай шляхты, старая, даўно адстраляная, са сваёй гісторыяй, з перамогамі і паразамі. Але зараз яна хутчэй нашкодзіць свайму ўладальніку, чым ворагу: выпадзе крэмень, узарвецца дула, паляціць куля ўбок. Драгічанскія госці пачаставалі ўланаў настойкай, гаркавата-салодкай, на перцы, імбіры, чаборы і мёдзе. Тыя ж адказалі гасціннасцю і падзяліліся дзічынай.
– Дзякуй, смачная птушка, – глынуў Гавел са шклянкі, якая зрабіла поўныя два колы.
– Гэта трэба дзякаваць Янку, – Базыль паглядзеў на сябра. – Прынёс раніцай. Панове, трэба пакінуць яму добры кавалак, бо чалавек стараўся.
– Ён што, у пушчу хадзіў? – здзівіўся стары драгічынец.
– Дык я ж казаў табе, пане, што ўсю ноч на кані нашы правялі.
– Злодзей, – ціха сказаў Яшка, адразаючы кавалак сала для свайго гаспадара.
– Дурань, – Базыль пляснуў па карку служкі. – Зладзеі і браканьеры – у мірны час. А мы – кароннае войска.
– Але гэта злачынства ўсё роўна. Пушча – забарона, – адрэзаў Гавел.
– Гэй, Янка, цябе тут злодзеем называюць, – крыкнуў улан сябру.
Крык выцягнуў Янку з дзіўнага сну пра чаплю на балоце. Чапля ў гэтым сне завязла ў дрыгве і крычала, пакуль вужы зацягвалі яе пад зялёна-карычневую глебу. Янка расплюшчыў вочы.
– Чаго раскрычаўся, Базыль? – ён падняўся на ногі. Уланам стала цікава, чым скончыцца нечаканая барацьба за ежу, і Мілаш кпліва звярнуўся да Янкі:
– Ды вось гэты шляхцюк кажа, што ты ў круля глушакоў скраў СКАЧАТЬ