Название: Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага
Автор: Стэфан Корф
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку
isbn: 978-985-7207-48-0
isbn:
– Дзядзечка, а вы жаўнеры? – ціха спытаў малы гаспадар, калі Дзіна пайшла правяраць працу. – У вас ружжы ёсць?
– Так, малы.
– Дапамажыце татачку вярнуцца дамоў. Вы можаце Старога застрэліць… Гэта тут нездалёк. Мяне бабуля не пусціць… лаяцца будзе… Дзядзька Яка хадзіў шукаць і прывёў шмат людзей з балота. Казаў – не жадае Стары пускаць татачку…
– Цікава, хлопча, і як знайсці гэтага Яка?
Афіцэр прыкінуў, што добра мець правадніка, які ведае сцежкі ў дрыгве. Тым больш, што патрулі хадзілі толькі па дарогах, а няблага прайсціся і ўглыб – выкурыць бандытаў ці дэзерціраў.
– А вось ён выйшаў, – кінуў хлопчык на дзверы. – Дзядзечка жаўнер, толькі знайдзіце татачку… Зялёныя людзі таксама яго шукалі з ружжамі, але вас больш, чым іх.
– Каташ, затрымай чалавека, прапануй грошы, – афіцэр адправіў аднаго з жаўнераў. – Калі пабачым гэтага твайго Старога – падстрэлім яго, не хвалюйся, малы… Але сам разумееш – балота вялізнае, ён можа хавацца дзе заўгодна. І даўно яго «зялёныя» людзі шукалі?..
Малы ўзгадваў, калі гэта было – два ці тры тыдні таму. Афіцэр задумліва гладзіў кубак вялікім пальцам – нешта яму не падабалася. Зялёныя людзі… Дрыгва… Патрулі сюды даходзілі, але гэта было нядаўна. Зялёныя…
– Малы, а што гэта былі за людзі?
– Дзядзька казаў, што жаўнеры таксама. І галоўны ў іх такі высокі, з жалезкай з птушкай.
– Такой? – афіцэр дастаў польскую манету з арлом.
– Такой. Але ў той дзве галавы было…
– Курва!
Афіцэр падскочыў з месца і кінуўся да дзвярэй. Зялёныя жаўнеры з двухгаловым арлом – рука сама выхапіла шаблю. На вуліцу. Ён шукаў вачыма жаўнера, які пайшоў наймаць правадыра. Ні яго, ні вусатага шляхціча не было.
– Да ружжа! Дзе Каташ? – перапалохаў вайскоўцаў афіцэр.
– З’ехаў з правадыром да вёскі, пане. Хутка вернуцца. – супакоіў жаўнер.
– На коней! «Правадыр» – маскаль, – заскочыў у сядло ён.
Дзесяць чалавек паімчаліся па дарозе. Паміж дрэваў. Падымаючы пыл. Да двух постацяў наперадзе было крокаў з тысячу. Адзін вершнік павярнуўся назад. Афіцэр біў каня шабляй плазам. Сем соцень крокаў. Вершнік выцягнуў пістолю і прыставіў да другой постаці ў сінім мундзіры. Стрэл…
Коні рваліся наперад – дзесяць за адным.
26 ліпеня 1794 года
Драўляная хата добра ўрасла ў глебу, ці, лепш сказаць, у дрыгву. Сцяжынка да дзвярэй блішчэла заімшэлымі валунамі – вельмі проста паслізнуцца. Ганак ля хаты таксама абкладзены камянямі, бо знаходзіўся ніжэй за зялёную паверхню. Да сцяны прычэплены ланцуг, другі канец якога знікаў СКАЧАТЬ