Название: Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага
Автор: Стэфан Корф
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку
isbn: 978-985-7207-48-0
isbn:
Дзядуля схаваў грыб у левую кішэню.
– А што было потым? – спыніўся хлопчык.
– Нічога асаблівага. Мядзведзь сабраў рыбу ў вазок, што стаяў побач, і пакаціў дадому, а цмок ператварыўся ў сузор’е. Кажуць, у апошні час ён вернецца і пераўтворыць усю ваду на зямлі ў смарагды ды лалы.
– А як жа тады на раку хадзіць? – хлопец падхапіў буяк з зямлі.
– Не хутка гэта будзе… А цяпер далей, – стары выцягнуў з кошыка зялёны, як дрыгва, грыб і пачаў. – Гуляў неяк па лесе малады хлопец, рыцар. Гадоў на дзесяць-дваццаць старэйшы за цябе. Не ведаю, чаму і як ён апынуўся ў лесе, мабыць паляваў. Ехаў ён на чорным кані, у бліскучых даспехах, а на сядле каня быў герб – пень з рагамі. Стаміўся хлопец і прысеў адпачыць ля старога дуба, што памятаў часы без людзей, і заснуў. Сніліся яму дрэвы, што ходзяць і вітаюцца адно з адным, птушкі, што пяюць чалавечымі галасамі, і чорныя мурашы памерам з добрага парсюка.
Прачнуўся хлопец і не знайшоў свайго каня. «Жоўцень! – крычаў ён. – Жоўцень, ты дзе?» Ані фыркання не было чуваць. Убачыў ён паламаныя хмызы і пайшоў у тым напрамку. Не ведаю, колькі ён ішоў, можа пяць хвілін, а можа пяць гадзін, але раптам пачуў дзявочы крык. Рыцар выхапіў меч і кінуўся праз елкі. На палянцы вялізны сівы воўк з палаючымі вачыма трымаў прыгожую чаплю за шыю. «Выратуй мяне», – прарыпела яна чалавечым голасам. Кінуўся хлопец на драпежніка. Учапіўся воўк ікламі ў руку, пракусіў калёны метал і амаль дабраўся да косткі. Але меч апынуўся хутчэйшым – адно вока звера патухла, і воўк, разумеючы небяспеку, з усёй моцы адкінуў ваяра і збег. «Дзякуй табе, мужны чалавек, але табе трэба сыходзіць адсюль як мага хутчэй», – сказала птушка. «Чаму? І хто ты, чароўная пані Чапля?» – спытаў хлопец. І чапля распавяла, што яна – князёўна і спадчынніца гэтага лесу, а воўк – моцны чараўнік і паплечнік яе бацькі, вялікага Зубра. Воўк жадаў ажаніцца з ёй, а калі яму адмовілі – са злосці рашыўся на гвалт.
«Я абараню цябе. Адзін раз я ўжо адолеў гэтага драпежніка, здолею і другі», – гуляў мячом хлопец. «Не, не зможаш, мужны ваяр. Адзін быў воўк, і не чакаў нападу. Табе пашанцавала СКАЧАТЬ