Название: Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.
Автор: Аляксандр Гужалоўскі
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: История
isbn: 978-985-7165-36-0
isbn:
Абмеркаванне ж уласна беларускага Кодэкса распачаў прафесар БДУ, вядомы спецыяліст у галіне грамадзянскага і сямейнага права М. В. Грэдынгер. З’яўляючыся прыхільнікам меркаванай легалізацыі фактычнага шлюбу, ён уступіў у палеміку з заходнееўрапейскімі юрыстамі, якія характарызавалі практыку падобных шлюбных адносін як вяртанне ў першабытнае грамадства. Размову пра беларускі праект Кодэкса законаў аб шлюбе, сям’і і апецы аўтар вёў, параўноўваючы яго з аналагічнымі праектамі, распрацаванымі ў РСФСР і УССР[105].
Прыхільнік фактычнага шлюбу і лёгкага разводу, а таксама «парасткаў новага быту» дацэнт кафедры канстытуцыйнага права БДУ М. А. Канаплін высунуў наступныя аргументы на карысць уласнай пазіцыі: «Апрача таго, што [у выніку легалізацыі толькі зарэгістраванага шлюбу. – А. Г.] на сцэну зьяўляюцца дзеці першае і другое катэгорыі… у кожным разе лік задушаных і ў студні кінутых або проста “падкінутых” дзяцей павялічыцца, колькасьць абортаў і сьлёз матак, трэба думаць, таксама ня зьменшыцца»[106].
Уласнае разуменне маёмасных узаемаабавязкаў мужа і жонкі ў сацыялістычным грамадстве прапанаваў асістэнт кафедры грамадзянскага права БДУ Ф. І. Гаўзэ[107].
Неўзабаве пасля пачатку абмеркавання праекта Кодэкса законаў аб шлюбе ў сталіцы дыскусія перайшла на старонкі акруговага перыядычнага друку. Вось як яна адбывалася ў Бабруйску. Першым у мясцовым друку на азначаную тэму выказаўся акруговы суддзя Іваніцкі, які паставіў пад сумненне неабходнасць узаконення фактычнага шлюбу, бо за яго трохгадовую практыку было толькі два выпадкі, калі суд не прызнаваў фактычны шлюб. На яго думку, правы сужэнцаў былі добра абаронены пастановай «Аб парадку разбору спраў аб скасаванні шлюбаў і аб выдачы ўтрымання жонкам і дзецям, якія маюць у гэтым патрэбу», прынятай ЦВК БССР 29 мая 1925 г.[108]
Па меркаванні селькора бабруйскага «Камуніста» Пукінскага, «…калі маці сужэнцавала зь некалькімі мужчынамі адначасова, дык плаціць на ўтрыманьне дзіця павінны альбо ўсе гэтыя мужчыны, альбо ніводны зь іх, другі спосаб нават лепшы». Тэму лёсу дзяцей, што нарадзіліся ў выніку палігамнага жыцця, працягнуў карэспандэнт газеты М. Корзун: «Вельмі сур’ёзнае пытаньне, каго лічыць бацькам дзіця? Калі з жанчынай сужэнцавалі некалькі мужчын, дык чаму бацькам лічыць толькі аднаго з іх, і калі аднаго, дык чаму менавіта таго, а не іншага з тых, хто сужэнцаваў? У такіх выпадках, калі ніхто ня можа ведаць, хто бацька дзіця, дзіцю трэба даць прозвішча маці і адправіць у дзіцячы дом на выхаваньне. А для ўтрыманьня такіх СКАЧАТЬ
104
Герчыкаў І. Новы асаблівы дакумэнт соцыялістычнай праватворчасьці // Полымя. 1926. № 2. С. 67–77.
105
Грэдынгер М. Найважнейшыя моманты ў будучым заканадаўстве аб сям’і // Полымя. 1926. № 8. С. 145–154.
106
Канаплін Н. Два пытаньні (Да дыскусіі аб шлюбе і сям’і) // Полымя. 1926.
№ 8. С. 157.
107
Гаўзэ Ф. Маёмасныя адносіны супругаў па кодэксах законаў аб шлюбе, сям’і і апецы БССР, РСФСР і УССР // Працы Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту ў Менску. Факультэт права і гаспадаркі. 1928. № 21. С. 53.
108
Иваницкий. О семье, браке и опеке // Комуніст. 1926. 20 кастр. № 122. С. 3.