Название: Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.
Автор: Аляксандр Гужалоўскі
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: История
isbn: 978-985-7165-36-0
isbn:
На практыцы гэта ўвасобілася ва ўвядзенні ў Кодэкс 1918 г. дарэвалюцыйнай нормы сямейнага права аб раздзельным валоданні сужэнцаў маёмасцю. Норма таксама пашыралася на дваран і гарадское саслоўе (сялянскія сямейныя маёмасныя спрэчкі вырашаліся з дапамогай звычаёвага права). Паводле імперскага сямейнага кодэкса ні муж, ні жонка не мелі права карыстацца і кіраваць маёмасцю сужэнца(кі) без спецыяльнага дазволу. Аднак пашырэнне гэтай у цэлым прагрэсіўнай нормы права, распрацаванай для абароны эканамічных інтарэсаў жанчын прывілеяваных класаў, на ўсё насельніцтва краіны прывяло да нечаканых вынікаў. У выпадку разводу цярпела беспрацоўная жанчына з дзецьмі, якая не мела правоў на маёмасць мужа, у тым ліку і на набытую ім у шлюбе. Гэтая катэгорыя жанчын дамінавала на абшарах былой Расійскай імперыі.
Кодэкс прызнаў выключнае права ЗАГСаў рэгістраваць шлюбы. Царкоўны шлюб абвяшчаўся перажыткам, а разам з ім таксама традыцыйная сям’я. Нягледзячы на тое, што афіцыйна вянчанне забаронена не было, толькі шлюб, зарэгістраваны ў ЗАГСе, спараджаў правы і абавязкі мужа і жонкі. Вянчанне ў культавых установах усіх канфесій было забаронена без папярэдняй афіцыйнай рэгістрацыі шлюбу ў ЗАГСе. Апошняя забарона была адменена ў ліпені 1924 г. рашэннем Наркамата юстыцыі і Наркамата ўнутраных спраў БССР у сувязі з тым, што «рэлігійныя абрады зусім страцілі ўсялякае юрыдычнае значэнне для дзяржавы»[88].
У сакавіку 1922 г. калегія НКУС БССР усталявала наступныя тарыфы на аплату паслуг ЗАГСаў. За запіс аб нараджэнні спаганялася з прыватных асоб 50 капеек, членаў прафсаюза – 25 капеек, за рэгістрацыю шлюбу спаганялася з прыватных асоб 5 рублёў, членаў прафсаюза – 2 рублі, за развод – з усіх грамадзян спаганялася 15 рублёў[89]. У чэрвені 1922 г. быў уведзены гербавы збор за ўсе метрычныя пасведчанні, што выдаваліся ЗАГСамі, у памеры 5 рублёў (сярэдні заробак прамысловага рабочага ў той час складаў каля 50 рублёў у месяц)[90].
25 ліпеня 1922 г. газета «Звязда» паведамляла, што для заключэння грамадзянскага шлюбу ў ЗАГСе жаніх і нявеста павінны мець пашпарты[91]. Жаніх да таго ж павінен быў мець копію ўліковай карткі з ваенкамата. Калі гэтыя дакументы адсутнічалі, то жаніх мог пацвердзіць сваю асобу з дапамогай службовага пасведчання, нявеста – з дапамогай копіі метрычнага запісу, выдадзенага ЗАГСам (метрычныя запісы, выдадзеныя служкамі рэлігійнага культу, лічыліся несапраўднымі). Для ўступлення ў шлюб ваеннаслужачым было дастаткова прад’явіць чырвонаармейскую кніжку. Удаўцы і ўдовы мусілі прад’явіць пасведчанні аб смерці жонкі ці мужа. Пасведчанні і даведкі, выдадзеныя СКАЧАТЬ
88
Звезда. 1924. 16 июля. № 162. С. 6.
89
Звезда. 1922. 30 мар. № 75. С. 4.
90
Звезда. 1922. 28 мая. № 125. С. 4.
91
У ліпені–жніўні 1922 г. праходзіла пашпартызацыя жыхароў БССР.