Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.. Аляксандр Гужалоўскі
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. - Аляксандр Гужалоўскі страница 21

СКАЧАТЬ са святынь і святароў, пашкоджанне царкоўнай маёмасці і, нарэшце, адабранне царкоўных каштоўнасцей на карысць галодных у 1921–1922 гг. выклікалі шырокі пратэст вернікаў. Пачынаючы з 1923 г. ва ўмовах адноснай эканамічнай і палітычнай стабілізацыі ў грамадстве ўсталяваліся памяркоўныя дзяржаўна-канфесійныя адносіны. У 1924 г. толькі ў адным Мінску было зарэгістравана 59 яўрэйскіх малельных дамоў, 10 праваслаўных цэркваў, 3 касцёлы і 1 мячэць[122].

      Лібералізацыя савецкай рэлігійнай палітыкі не азначала адмовы ад дзяржаўнай антырэлігійнай прапаганды, якая не спынялася ні на дзень. Найцяжэй яе было весці ў бытавой сферы, якая ў значнай ступені рэгулявалася царквой. Царква, касцёл, сінагога, мячэць былі не толькі месцам малітвы, яны выконвалі функцыю арганізацыі паўсядзённага жыцця людзей ад нараджэння да смерці. З мэтай змянення рэлігійнай свядомасці насельніцтва новая ўлада пачала выпрацоўваць сістэму савецкай абраднасці – звяздзіны, акцябрыны, камсамольскія калядкі і інш. Важным складнікам барацьбы з рэлігіяй стаў новы святочны каляндар, дзе акрамя Дня Рэвалюцыі, Міжнароднага дня працоўных, Дня Парыжскай камуны, Дня вызвалення Мінска ад белапалякаў, Міжнароднага юнацкага дня з’явіліся новыя чырвоныя дні, якія бальшавікі імкнуліся прымеркаваць да хрысціянскіх і паганскіх святаў. Так, Дзень савецкай кааперацыі «супаў» са святам Івана Купалы. Вялікая ўвага таксама надавалася масавай навукова-асветніцкай рабоце (лекцыі, канцэрты, спектаклі), адной з галоўных мэт якой было фарміраванне атэістычнага светапогляду насельніцтва. Пачатак індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі суправаджаўся вяртаннем да агрэсіўных форм барацьбы з рэлігіяй.

      У «новым быце» не было месца п’янству, якое аднеслі да аднаго з перажыткаў капіталізму. Цяга да алкагольных напояў разглядалася як сацыяльная хвароба, уласцівая класаваму грамадству. 19 снежня 1919 г. Ленін падпісаў дэкрэт «Аб забароне на тэрыторыі краіны вырабу і продажу спірту, моцных напояў, а таксама рэчываў, што змяшчаюць спірт і не адносяцца да напояў». Такім чынам, савецкая ўлада працягнула сухі закон, абвешчаны ў Расійскай імперыі напярэдадні Першай сусветнай вайны. Па ўсёй краіне была разгорнута жорсткая барацьба з самагоншчыкамі, прычым крымінальнай адказнасці падлягалі не толькі тыя, хто вырабляў гарэлку і гандляваў ёю, але і тыя, хто яе набываў.

      Неўзабаве ідэалагічныя канструкцыі прыйшлі ў супярэчнасць з жыццёвымі рэаліямі і савецкі ўрад мусіў пайсці на алкагольнае напаўненне бюджэту. Ужо ў 1920 г. былі дазволены выраб і продаж вінаграднага віна, у 1922 г. – піва, а 26 жніўня 1923 г. сумеснай пастановай ЦВК і СНК СССР былі ўзноўлены манапольны дзяржаўны выраб і продаж спіртных напояў. Подпіс старшыні СНК А. І. Рыкава, які стаяў пад гэтай пастановай, даў падставу для жартаўнікоў называць савецкую трыццаціградусную гарэлку «рыкаўка». У 1928 г. спажыванне гарэлкі ў БССР склала ўжо 8,6 л на чалавека[123], што прымусіла сталічны гарадскі савет распачаць работы па адкрыцці дыспансера для лячэння алкаголікаў з выцвярэзнікам пры імСКАЧАТЬ



<p>122</p>

Звезда. 1924. 28 дек. № 301. С. 4.

<p>123</p>

Зьвязда. 1929. 21 чэрв. № 139. С. 4.