Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.. Аляксандр Гужалоўскі
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. - Аляксандр Гужалоўскі страница 16

СКАЧАТЬ робіцца як па згодзе абодвух супругаў, гэтак і па жаданьні аднаго зь іх разьвесьціся.

      2. Заявы аб скасаваньні шлюбаў падаюцца па месцы пражываньня аднаго з супругаў у пісьмовай ці вуснай форме.

      3. Калі заяўшчык ня мае дакумэнтаў, засьведчаючых запіс касуемага шлюбу, ён падае ў ЗАГС заяву аб гэтым, азначыўшы месца і час утварэньня шлюбу, і прымае на сябе адказнасьць за праўдзівасьць гэтых вестак.

      4. Калі заява ў органы ЗАГС падаецца адным з супругаў, то другому супругу паведамляецца аб пададзенай заяве, таксама высылаецца копія запісу аб скасаваньні шлюбу па адрасе, азначаным заяўшчыкам. УВАГА: Калі адрас другой стараны невядомы, то ў памяшканьні ЗАГС вывешваецца апавяшчэньне аб тым, што справа будзе разгледжана празь месяц. Няяўка не прыпыняе разгляду справы. Такое самае апавяшчэньне зьмяшчаецца ў мясцовай або цэнтральнай афіцыйнай газэце.

      5. Незабясьпечаны і непрацаздольны супруг у выпадку разводу мае права на палучэньне ўтрыманьня ад другога супруга, калі толькі апошні, паводле прызнаньня суда, можа даваць яго.

      6. Права на ўтрыманьне мае ня толькі няпрацаздольны разьведзены супруг, але і працаздольны ў часе яго безпрацоўя, аднак у працязе ня больш году з дню разводу. Увага: у выпадку наўмыснага ўхіленьня ад працы разьведзенага супруга другі бок можа падаць іск аб вызваленьні яго ад гэтага абавязку.

      7. Права на ўтрыманьне маюць таксама асобы, якія знаходзіліся ў фактычным, не запісаным шлюбе, як гэта пазначана ў артыкулах 5 і 6.

      8. Умаўленьне паміж развадных супругаў аб тым, пры кім зь іх і хто зь дзяцей застаецца на выхаваньне, хто зь іх і якую долю расходаў на іх утрыманьне і выхаваньне возьме на сябе і разьмер утрыманьня незабясьпечанаму супругу запісваецца органам ЗАГС у асобы пратакол. Выдаецца яго асобнік кожнаму з супругаў. Рашэньне ЗАГС можна дамагацца зьмяніць у працэсуальным парадку праз суд.

      Старшыня ЦВК А. Хацкевіч. За старшыню ЦВК З. Чарнушэвіч.

      Старшыня СНК Я. Адамовіч»[95].

      15 лістапада 1928 г. выйшаў сумесны цыркуляр Наркамюста і НКУС «Пра парадак уручэньня павестак аб разводзе асобам, якія пражываюць за межамі Саюзу ССР», адпаведна якому шлюб паміж грамадзянінам СССР і замежнікам скасоўвалі па жаданні аднаго з бакоў пры адсутнасці замежнага сужэнца на агульных падставах. Судовае рашэнне высылалася за мяжу праз савецкае консульства[96].

      Сумеснай пастановай наркаматаў юстыцыі і аховы здароўя РСФСР, прынятай 18 лістапада 1920 г., было дазволена штучнае перапыненне цяжарнасці ў медыцынскіх установах незалежна ад таго, пагражае ці не здароўю жанчыны далейшае выношванне плода. Такім чынам, Савецкая Расія (а разам з ёю і Савецкая Беларусь) стала першай краінай свету, якая дазволіла ўласным грамадзянкам рабіць аборты без абмежаванняў. Гэты дазвол разглядаўся ўладай хутчэй як часовы захад, непазбежнае сацыяльнае зло, чым медыка-юрыдычная норма, якая дазваляла жанчынам самастойна прымаць рашэнні рэпрадукцыйнага СКАЧАТЬ



<p>95</p>

НАРБ. Ф. 6. Воп. 1. Спр. 564. Арк. 13–14.

<p>96</p>

НАРБ. Ф. 99. Воп. 2. Спр. 662. Арк. 94.