Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.. Аляксандр Гужалоўскі
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. - Аляксандр Гужалоўскі страница 11

СКАЧАТЬ type="note">[51]. Абмяркоўваліся на старонках «Звязды» таксама практычныя пытанні ўладкавання новага быту. Напрыклад, напрыканцы 1925 г. газета змясціла артыкул жаночай актывісткі Ц. Камінскай у падтрымку ідэі А. М. Калантай аб неабходнасці ўвядзення невялікага падатку на халастых і бяздзетных, які пойдзе на калектыўнае выхаванне дзяцей[52].

Прыхільнікам новых, вольных адносін паміж паламі давалі слова таксама рэдактары беларускіх рэгіянальных газет. У 1923 г. гомельскі спецыяліст па ахове мацярынства і маленства Г. Серман у спецыяльным артыкуле, прысвечаным барацьбе за падобныя адносіны, пісаў: «Можа быць, гэтыя новыя формы сям’і ўжо знойдзены. Можна меркаваць, што арганізацыя грамадскага харчавання, дзяржаўнага выхавання дзяцей адыграе пэўную разбуральную ролю. Нам трэба падобныя з’явы ўзмацняць і паглыбляць. І гэтую ролю павінны ўзяць на сябе Саветы»[53]. У тым самым годзе карэспандэнт газеты «Палеская праўда» выступіў з рэзкай крытыкай класічных і эстрадных танцаў. Крытыкаваў ён танцы з зусім нечаканага боку, а менавіта як пошлую, мяшчанскую прэлюдыю да кахання. На яго думку, новая савецкая моладзь, у адрозненне ад мяшчанскай, не была павінна «…хаваць сваё каханне, сваё здаровае імкненне адно да аднаго ад цэлай арміі дурных і дробных забабонаў»[54].

У 1925 г. рэдакцыя віцебскай газеты «Зара Захаду» паведаміла чытачам пра гурток быту, які дзейнічаў пры ёй. На яго паседжаннях абмяркоўваліся пераважна пытанні барацьбы са спадчынай мінулага ў выглядзе ненармальных адносін паміж мужчынамі і жанчынамі – прастытуцыі, абортаў, венерычных захворванняў, палавых вычварэнняў. Разам з тым сябры гуртка быту не маглі ўстрымацца ад таго, каб зазірнуць у будучыню. Так, на паседжанні гуртка 8 лютага 1925 г. было вырашана ўвесці «…прастату, нармальную, натуральную неабходнасць у палавыя зносіны… якія працягваюць заставацца сакрэтна-забароненым, таямнічым, пра што гавораць шэптам, чаго дамагаюцца хітрыкамі»[55]. У студзені 1925 г. сябры гуртка ў поўным складзе наведалі лекцыю-дыспут «Як і навошта мы бярэмся шлюбам», што адбылася ў Віцебскім гарадскім тэатры[56]. У снежні таго ж года Віцебскі тэатр не ўмясціў усіх, хто жадаў праслухаць лекцыю «Палавое рабства», прачытаную вядомым дзеячам расійскага рэвалюцыйнага руху У. А. Пасэ, падчас якой ён «сакавіта і вобразна» распавядаў пра паэтыку палавога акта[57].

Дыскусія аб узаемаадносінах палоў у сацыялістычным грамадстве выходзіла на вышэйшую партыйную трыбуну рэспублікі. Так, на адным з паседжанняў Х з’езда КП(б)Б, якое адбылося 8 студзеня 1927 г., прыбылы з Масквы начальнік Усходняга аддзела АДПУ, па сумяшчальніцтве член Камісіі партыйнага кантролю пры ЦК УКП(б) Я. Х. Петэрс ухіліўся ад прамога адказу на пытанне аб стандартах сэксуальных паводзін камуністаў. Прадстаўнік «партыйнай інквізіцыі», праз чые рукі прайшлі сотні спраў членаў УКП(б), якія адмовіліся ад уласных жонак і дзяцей, сказаў, што яму цяжка дакладна высветліць характар адносін СКАЧАТЬ

52

Каминская Ц. О ликвидации дел «алиментных» // Звезда. 1925. 19 дек. № 291. С. 3.

53

Серман. Советы и борьба за быт // Полесская правда. 1923. 30 нояб. № 1061. С. 2.

54

Иркутов А. Где мы теряем время и силы // Полесская правда. 1923. 14 июля. № 946. С. 3.

55

Круглов Ф. Почему мы ставим половой вопрос // Заря Запада. 1925. 8 февр. № 31. С. 3.

56

Круглов. Лекция-диспут Жернова // Заря Запада. 1925. 14 янв. № 10. С. 5.

57

Заря Запада. 1925. 2 дек. № 274. С. 3.