Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік) - Коллектив авторов страница 28

СКАЧАТЬ малако кароў, якое забралі зайздросныя вочы.

      Генік закончыў ліцэй і збіраўся паступаць на студыі. Марыў стаць адвакатам і, як бабка, дапамагаць людзям.

* * *

      Пра моц Гапкі Макаркавай даведаліся адно ў дзень яе смерці. Раней яе магічныя практыкі лічылі звычайнай тут штодзёншчынай. Але баба Гапка не магла памерці. Што ні рабілі ў Н., каб выправіць яе ў лепшы свет! Спачатку маліліся дзень і ноч. Аднак малітвы не дапамагалі. Гапка ляжала на прыпечку і выла ад болю як воўк. (Чулі ў суседняй вёсцы.) Калі з’ехаў бацечка, у Н. прыгадалі стары спосаб. Трэба было вырваць дзірку ў страсе хаты. Гэтая практыка ледзь не закончылася смерцю першага выканаўцы. Калі падвыпіўшы Уладзік Максімкаў ускараскаўся на дах, яго раптам ірванула і нейкая сіла грымнула аб зямлю. Хлопец ляжаў без дыху і здавалася, што канчаецца.

      Каб нешчасліўца вярнуць да жыцця, яго доўга шыкалі-калысалі ў квяцістай радзюжцы і шапталі замовы. Пасля паспрабаваў узлезці на дах яшчэ баявіты сусед Міцька. Яго таксама не дапусціла – як кажуць пра таемнае кіраванне ў Н. Адкрыць дзіру ў даху ўдалося аднаму Геніку, які быццам кот ускараскаўся на дах і без ніякіх перашкод выдзер патрэбную шчыліну.

      Гапка Макаркава супакоілася і прызвала да сябе ўнука. Цяпер адна яна ведала, што рабіць, каб аблегчыць сваю смерць. Хоць не хацела такой долі свайму ўнуку! «Бачыла» свет, у якім людзі хадзілі як свінні, на чатырох нагах. Цікавіла іх адно: карыта. Словам – ніякага прэстыжу і гонару ад дабрадзейства не атрымае яе ўнучак! Але справа рабілася незалежна ад іх. Будучы адвакат сам стаў на калені ля смяротнай пасцелі і папрасіўся:

      – Я ўжо гатовы, – сказаў паміраючай.

      Гапка Макаркава доўга шаптала яму нешта на вуха. Памерла яна ў той самы вечар.

      Усю ноч, як клянуцца старажылы, была поўня, вылі ваўкі.

      Час райскага пеўня

      Было такое! – чырванее Антоша Круп. Гісторыя дурненькая, і гэта добра разумее сам герой, і таму пра здарэнне распавядае выключна ў п’яным выглядзе.

      Злосныя языкі бачаць тут яшчэ выяўленне варажбы з удзелам курэй і пеўня.

      Бо «цырк» разыграўся ў каляду кітайскага Года Пеўня, значыць, у магічны дзень, як наша Гагатуха.

      – Пожывэм-побачым! – уздыхае Антон Круп. – Будэ відно…

* * *

      Яшчэ нядаўна Антоша Круп карыстаўся заслужанай славай першага Казановы і Дон Жуана ў Н. і нават у парафіі. Прытым яго любімым заняткам, апроч эратычных заваёваў, была і ёсць гадоўля курэй. Ён гадзінамі мог выседжваць ля акна і скрыта любавацца сваімі курачкамі і пеўнем. Антошка ў пэўным сэнсе паўтараў рытуал продкаў. Яго прабабка Параска ніколі адкрыта і шчыра не дазволіла зірнуць на сямейнае хараство, а ў хвіліны захаплення шаптала закляцце тыпу: «Соль табе, Парасачка, у вочы!»

      Антоша не раскідаўся соллю, хоць заўзята чытаў магічныя часопісы кшталту «Gwiazdy mówic» ды вульгарна-салёную парнуху. Апошняй не ўдзяляў увагі і замест таго, каб упрыгожваць ёю сцены, як старыя кавалеры ў Н., кідаў СКАЧАТЬ