Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік) - Коллектив авторов страница 29

СКАЧАТЬ спірытычны сеанс. Моладзі пашанцавала выклікаць здань, з якой сям’я змагаецца ўжо трыццаць тры гады. Д’ябал, як вядома, не спіць, ды час ад часу закрадаецца ў новую хату і вычварае фокусы. То зжарэ бульбу з каструлі, то разалье ваду з вядра на дываны, то раскіне пер’е па чыстым пакоі і мэблі. Што ні рабілі Касцюкі, дзе не падаваліся за дапамогай, няма спосабу. Не дапамагаюць чарадзейныя замовы, ні бацечка са свянцонай вадой, ні партрэт Сталіна, які памерлая бабуля Прузына выразала з падручніка беларускай мовы 1952 года і павесіла на покуці, накрыўшы рытуальна «выцінанку» абразком святога Юр’я. Яшчэ летам 1972 года Касцюкі запісаліся ў партыю, атрымалі беззваротны крэдыт ды мігам пабудавалі белую мураванку. Праўда, злыдзень упадабаў сабе больш традыцыйную архітэктуру, і, як кажуць, жыве сабе як пан у старой хатцы. Ніхто дакладна не ведае, як маюцца яго справы – на ўсякі выпадак людзі з бояззю жагнаюцца, калі пераходзяць побач сядзібы Касцюкоў, вядомай ужо ў народзе як «Чортаў Хвост».

      Вось, у першы дзень Года Пеўня, Пётр Касцюк, як заўсёды, пайшоў у старую хатку, каб зачарпнуць асыпку для быка. Нягледзячы на гады сужыцця з нячысцікам, Пётр баяўся абіваць парогі старой хаткі. Цяпер таксама дзеля адвагі ён мармытаў пад носам песню: «Ты мяне над крыніцаю…»

      Пётр насыпаў з каробкі асыпкі і ўжо пераступаў парог, як раптам… грук! Касцюк азірнуўся і… здранцвеў. З коміна вылазіў чырвоны певень, з грэбнем, як вяргіня.

      Як заклінаюцца ў Н., Касцюк прастаяў на адным месцы да вечара.

* * *

      Хто ведае, які быў бы далейшы лёс Пеці Касцюка, каб не адна трагедыя. У першы дзень Года Пеўня, дакладна 9 лютага ў 17 гадзінаў 52 хвіліны, загарэлася клуня ва ўдавы Шуркі. Тут трэба адзначыць, што Пётр Касцюк – першы ў акрузе пажарнік-добраахвотнік. Хоць у Н. ад урочышча Касцюкоў тры кіламетры, Пётр з’явіўся раней, чым Арлянская пажарная каманда. Праўда, злыя языкі даказваюць, што арлянскія пажарнікі прыехалі апошнімі не з-за ляноты і бязладдзя, а толькі з за палітыкі войта, які пазамыкаў на тры ключы пажарныя машыны. Хлопцы і дзяўчаты (там працуе таксама жаночая каманда) пакуль рушылі ў бой, мусілі разбіць сцяну дэпо.

      Ніхто не ведаў пра здарэнне ў старой хатцы Касцюкоў (сутыкненне фактаў наступіць 25 лютага, у дзве гадзіны ночы, перад згаданым ужо тэлефонам-запрашэннем!), але тады наш Пётр, як сам пажар, кідаўся на дваццаць кіламетраў у вочы. І, вядома, на языкі агню. Шырокая публіка, што ўміг з’ехалася на машынах з усёй гміны, шаптала, што ў Касцюка ўступіў сам чорт. Ён першы кінуўся ў агонь і як кот скакаў па сценах, па вышках, па ентках. Выгружваў з занятай агнём клуні старыя цапы, хамуты, капанькі… І хоць старой стадолкі ўдавы не пашанцавала адратаваць, Пётр Касцюк быў узнагароджаны. Пасля пажару ён зайшоў прысыпаць соллю свежа апараныя рукі ў гасцінную хатку пацярпелай гаспадыні. Як даказваюць зайздросныя языкі, чуллівая ўдава па сённяшні дзень займаецца лекаваннем нашага героя.

      Паводле іншых – збылося ТОЕ, што паказалі на панадворку пеўні. Яшчэ да пажару, значыць, да апошняга дня кітайскага Года Малпы, пані Шурка найахвотней лекавала Антошу Крупа.

* * *

      Вось СКАЧАТЬ