Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі. Лявон Эдвардавіч Карповіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Эдвардавіч Карповіч страница 24

СКАЧАТЬ пошты Сувэрэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна (2011 г.) выява карціны Джорджа Вазары «Пропаведзь Яна Хрысьціцеля»

      Ян Хрысьціцель у кароткай туніцы стаіць на скале, перад ім вялікая група мужчын і дзіця, зьмешчанае на пярэднім пляне. Ян ня быў звычайным прапаведнікам – ён перадаваў людзям волю Бога, як старажытныя старазапаветныя прарокі, і нават больш гэтага, бо на яго сышоў Дух Сьвяты яшчэ ва ўлоньні маці (Паводле Лукаша 1:15). Ісус паказаў на Яна як на прыход прарока Ільлі, якога чакалі (Паводле Мацьвея 11:14; 17:12). «Ян люду, што прыходзіў хрысьціцца ў яго, казаў: выродзьдзе яхідніна? хто намовіў вас уцякаць ад будучага гневу? Прынясеце ж плады годныя пакаяньня, і ня думайце гаварыць самі сабе: „бацька ў нас Абрагам“; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узьвесьці дзяцей Абрагаму; ужо і сякера пры корані дрэваў ляжыць: бо ўсякае дрэва, якое ня родзіць добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у вагонь. І пыталіся ў яго людзі: што ж нам рабіць? Ён сказаў ім у адказ: у каго дзьве адзежыны, той дай таму, хто ня мае; і ў каго ёсьць ежа, рабі тое самае» (Лукаша 3:7—11).

      Пошта Грэнады на блёку (2016 г.) разьмясьціла рэпрадукцыі карцін Ераніма Босха (Hieronymus Bosch). Сярод іншых «Cьв. Ян Хрысьціцель у разважаньні»

      У выявах Босха могуць уразіць ці зьбянтэжыць дробная дэталь, невялікі фрагмэнт – і сам па сабе і ў сувязі з цэлай карцінай. Сьв. Ян Хрысьціцель фантастычным пэйзажам, мала падобным на Палестыну 1-га стагодзьдзя. Сьвяты ляжыць сярод узгоркаў, на сакавітай траве. Мэсія яго (як Папярэдніка) ясная па яго поглядзе на ягня – знак Хрыста.

      «Пыталіся ў яго таксама і воі: а нам што рабіць? І сказаў ім: нікога ня крыўдзіце, не паклёпнічайце, і задавольвайцеся сваёй платай» (Паводле Лукаша 3:14).

      «Пропаведзь Яна» – фрэска Пінтурыккіо. Марка з сэрыі пошты Сувэрэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна «Ян Хрысьціцель заступнік Ордэна», выдадзенай у1984 г.

      Прыняць ад Яна хрост прыйшоў Ісус, і Ян, паказваючы на Яго, сказаў: «Вось Баранак Божы, які бярэ на сябе грахі сьвету».

      «Сьвяты Ян Хрысьціцель». Фрэска Карэджа ў купале сабора Пармы на блёку пошты Анцігуа і Барбуда (1984)

      З пачаткам грамадзкага служэньня Ісуса Хрыста Сьвяты Ян засьведчыў, што яго місія, як Папярэдніка, завяршылася: «Ён мае расьці, а я – малець» (Яна 3:30).

      Хрышчэньне Ісуса Хрыста

      Гэта ёсьць Сын Мой Любасны, Якога Я ўпадабаў.

      (Паводле Мацьвея 3:17)

      Ісус Хрыстос хрысьціўся ад Яна. Эвангеліст Лукаш расказвае ў Эвангельлі пра нараджэньне Яна Хрысьціцеля, жыцьцё ў пустыні, прапаведаваньне і хрышчэньне. Сам Ісус сказаў, што «сярод народжаных (…) не было большага за Яна Хрысьціцеля».

      Гасподзь падрыхтоўваў Яна да вялікага служэньня. Ён павінен быў аб’явіць народу пра хуткі прыход Мэсіі, Ісуса Хрыста, і заклікаць народ да пакаяньня. Так адбывалася тое, пра што прарокі пісалі за сотні гадоў да нараджэньня Яна: «Бо ён той, пра якога напісана: „вось, Я пасылаю анёла СКАЧАТЬ