Название: Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі
Автор: Лявон Эдвардавіч Карповіч
Издательство: Издательские решения
Жанр: Религия: прочее
isbn: 9785449619587
isbn:
Мы ня можам праводзіць час у кельлях пустэльнікаў, каб задумацца над уласнай верай і глыбінёй сваёй сувязі з Богам. Аднак… Калі хто хоча выратаваць сябе, то павінен умець стварыць сабе такія ўмовы, каб увайсьці ў найбліжэйшы кантакт з Богам. Таму «пустыняй» можа быць кожнае месца цішыні і роздуму, дзе кожны робіць рахунак сумленьня для сябе і падрыхтоўваецца для далейшай дзейнасьці.
Пасьля спакушэньня д’яблам Ісус вяртаецца з пустыні. Гэту падзею адлюстраваў у сваім творы мастак Аляксандр Іваноў. Яго адправілі ў Італію вучыцца мастацтву, а ён застаўся там аж на 28 гадоў. У Італіі пачаў працу над манумэнтальным палатном «Яўленьне Хрыста народу». Час ішоў, а канца працы не было відаць. Дваццаць гадоў патраціў мастак, каб стварыць гэты цуд. У цэнтры карціны Ян у акружэньні народу “ у вопратцы з вярблюджага воласу і скураны пояс на паясьніцы ягонай». «На другі дзень бачыць Ян Хрыста, Які ідзе да яго, і кажа: вось Ягня Божае, Якое бярэ на Сябе грэх сьвету…» (Паводле Яна 1:29).
Аляксандр Іваноў «Яўленьне Хрыста народу». У 2000 г. пошта Расіі выпусьціла блёк з рэпрадукцыяй гэтага цудоўнага твору
Сярод тых хто сабраўся на беразе Ярдану багатыя і бедныя, знатныя і прыніжаныя, моцныя і ўбогія, юнакі і старцы, мудрыя і прастадушныя, добрыя і злыя…
Адныя вераць словам Яна, другія не, іншыя задумаліся. Не ўсе хочуць, каб сьвет зьмяніўся і дабро перамагло зло. Багатым шкада свайго багацьця, уладары баяцца згубіць уладу… Сымэтрычна Яну разьмешчана постаць раба. Раб прысеў ля свайго ўладальніка, твар якога невідочны, але ўся фігура раскрывае яго статус. Раб у момант пачатку адзяваньня пана пачуў словы Яна. На яго твары з прывычным выразам пакуты ўпершыню засьвяцілася надзея. Але не толькі. Тут і радасьць, недавер, насьмешка і добрая ўсьмешка, якая ўпершыню зьявілася на гэтым змучаным твары.
Працуючы над карцінай мастак зрабіў вельмі многа эскізаў, шукаючы адпаведныя варыянты. Гэтыя эскізы набылі самастойнае жыцьцё пад назвай «Біблейскія эскізы».
Калі пасьля амаль 30-гадовага камуністычнага выхаваньня мне давялося з забітай беларускай вёсачкі трапіць у Трацякоўскую галерэю і ўбачыць гэту карціну, да мяне ўпершыню прыйшоў Бог. Яна адна з мноства іншых карцін засталася ў памяці назаўсёды і стала першым штуршком на пошук дарогі да ісьціны. Так як народ на карціне Іванова я ўпершыню ўбачыў Хрыста, які як бы зьявіўся і мне так сама, як тым людзям на беразе Ярдана…
Пакліканьне першых вучняў
«А праходзячы каля мора Галілейскага, угледзеў Ён двух братоў: Сымона, якога завуць Пятром, і Андрэя, брата ягонага, якія закідвалі мярэжы ў мора, бо яны былі рыбакі. І кажа ім: ідзеце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі людзей. І яны адразу, пакінуўшы мярэжы, пайшлі за Ім. Адтуль прайшоўшы далей, угледзеў Ён іншых двух братоў, Якава Завядзеевага і Яна, брата ягонага, у лодцы з Завядзеем, бацькам іхнім, якія ладзілі мярэжы свае, і заклікаў іх. І яны адразу, пакінуўшы лодку і бацьку СКАЧАТЬ