Название: Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі
Автор: Лявон Эдвардавіч Карповіч
Издательство: Издательские решения
Жанр: Религия: прочее
isbn: 9785449619587
isbn:
Адной з самых значных прац Рафаэля стала папская замова на дзесяць габэленаў для Сыкстынскай Капэлы, якія ілюструюць Эвангельскія сцэны з жыцьця Апосталаў Пятра і Паўла. Габэлен «Цудоўная лоўля рыбы» на марцы Рэспублікі Малаві (1983 г.), малюе сюжэт аднаго з цудаў Ісуса
Што да вучняў Ісуса, то першым зь іх Лукаш згадвае ў гэтым эпізодзе Пятра. Ён і ў Рафаэля намаляваны бліжэй усіх да Хрыста. Перад Выратавальнікам Пётр стаіць на каленях. За ім Андрэй – жэст яго рук выяўляе зьдзіўленьне. Двое рыбакоў у другой лодцы, якія цягнуць сеткі, – Якаў і Ян. Трэці ў іх лодцы – іх бацька Зэбэдэй. Рафаэль малюе, як яны насілу цягнуць сець, поўную рыбы.
Цудоўная лоўля рыбы ёсць правобразам Божага пакліканьня для Апосталаў. З гэтага часу яны перасталі займацца рыбнай лоўляй, але сталі на шлях служэньня Богу – «лаўцамі чалавекаў» для Царства Божага.
Гэтая думка перададзена на блёку пошты Летувы (2000 г.). Пётр і Андрэй яшчэ трымаюць у руках сеці, але ў наступны момант стануць «лаўцамі чалавекаў»
Хоць сюжэт пакліканьня Пятра і Андрэя сустракаецца ў заходнім жывапісе найболей часта, вядомыя прыклады ілюстраваньня пакліканьня другой пары вучняў – Якава і Яна, сыноў Зэбэдэя. Аб гэтым карціна (1510г.) Марка Базаіці.
Гэты эпізод зьмясціла на сваёй марцы пошта Емену ў 1969 годзе
Хрыстос стаіць на беразе возера; Яго суправаджаюць ужо Пётр і Андрэй; з лодкі, што прычаліла да берага, выходзяць Якаў і Ян, першы ўжо схіліў калені перад Хрыстом, які благаслаўляе яго. Не гледзячы на тое што і Мацьвей і Марк, чые аповяды мог мець на ўвазе мастак, аднадушныя ў сьцвярджэньні, што Якаў і Ян пакінулі «лодку і бацьку свайго», Базаіці малюе, што іх бацька, таксама робіць крок з лодкі.
Аб пакліканьні часта думаем у кантэксьце пакліканьняў Сьвятарскіх і манаскіх. Але, ці не датычыць пакліканьне кожнага з нас? Бо ў рэшце рэшт, Бог заклікае кожнага з нас да выкананьня нашай ролі.
Пошта Бэльгіі выпусьціла ў абарачэньне ў 1992 г. блёк, на якім старонка з Служэбніка 1487 года. Пётр і Анрэй суправаджаюць Хрыста, Які бласлаўляе Якава і Яна, што схілілі перад Ім калені
Хтосьці могуць быць добрымі бацькамі, хтосьці адчувае пакліканьне быць добрым урачом або настаўнікам, або звычайным добрым работнікам. Як знайсьці гэта ў сабе? Як пачуць голас пакліканьня? Часам гэта проста, бо мы «ад пачатку» ведаем, кім мусім быць. І, часам гэта нам удаецца, а часам не. Я з раньняга ўзросту быў упэўнены, што буду лётчыкам. Не адбылося. Ці азначае гэта, што жыву не па прызначэньню? Не думаю, напэўна маё жыцьцё было скарэктавана. Ці я ад пачатку памыляўся і не зразумеў сваё пакліканьне? Толькі як яго зразумець? СКАЧАТЬ