Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі. Лявон Эдвардавіч Карповіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Эдвардавіч Карповіч страница 7

СКАЧАТЬ Елісавета настойвала на тым, што сына трэба назваць Янам. Гэта пацьвердзіў і Захарыя, напісаўшы імя «Ян» на паперы, і ў гэтую хвіліну да яго вярнуўся дар мовы.

      Яшчэ адна марка Сувэрэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна, выдадзеная ў 1979 г., адлюстроўвае барэльеф «Нараджэньне Яна Хрысьціцеля» на бронзавай панэлі Якопа дела Квэрча

      Ян – ад габрэйскага біблейскага імя Johanan («Бог ёсьць міласэрны»). Гэтае імя – самае папулярнае сярод благаславёных і сьвятых, агульная лічба якіх перавышае дзьве сотні.

      У 2004 годзе пошта заходнеафрыканскай краіны Сьера Леонэ выпусьціла паштовы ліст, прысьвечаны 300-годзьдзю Санкт-Пецярбургу «Мастацкія скарбы Эрмітажа». На адной з марак дэталь карціны Тынтарэта «Нараджэньне Яна Хрысьціцеля» (1554 г.)

      Тынтарэта вельмі дакладна паказаў сцэну, якая ўзьнікае ў доме з зьяўленьнем на сьвет маленькага чалавека.

      У вялікім пакоі, дзе ў глыбіні пад полагам стаіць ложак парадзіхі, клапоцяцца жанчыны. Далёкім ад агульнага хваляваньня застаецца толькі бацька Яна, Захарыя, які абліччам нагадвае сівавалосых і натхнёных прарокаў. Ні на каго ня гледзячы, ён стаіць у баку, прыклаўшы рукі да грудзей і падняўшы погляд да нябёсаў; яго аблічча ўвасабляе пакорлівасьць волі Бога.

      Рэпрадукцыя карціны. Захоўваецца ў Дзяржаўным Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу.

      Увага жанчын паглынутая нованароджаным, якога ўзяла на рукі Марыя. Яе адрозьніваюць ад іншых ледзь прыкметнае зьзяньне вакол галавы і традыцыйны колер адзеньня – чырвоная сукенка і сіні плашч. Да дзіцяці схіляецца карміцелька, а служанкі занятыя сушкай і падрыхтоўкай пялёнак. На падлозе таз з вадой, жароўня з вуглямі, рыжы кот падпільноўвае бесклапотна разгульваючую курыцу.

      «Немаўля Хрыстос і Ян Хрысьціцель з ракавінай». Барталомэ Эстэбана Мурыльё (1675—80. Музэй Прада, Мадрыд). Блёк пошты Антыгуа і Барбуды (1995 г.)

      Яшчэ ва ўлоньні маці Хрысьціцель узрадаваўся, адчуўшы прысутнасьць Мэсіі. Гэтая сустрэча нясе глыбокі сэнс. Ян Хрысьціцель як бы прадбачыў небясьпекі і жудасную несправядлівасьць якія выпадуць на долю Хрыста і будуць прасьледваць чалавецтва.

      Фернанда Яньес (Fernando Yáñez, 1489—1536), «Багародзіца са Сьвятой Ганнай і Cьвятой Елісаветай». Блёк Грэнады (2000 г.)

      У Бібліі няма згадкі пра тое, што ў дзяцінстве Хрыстос і Ян сустракаліся. раўда, пры яго зьяўленьні на сьвет прысутнічала Найсьвяцейшая Дзева Марыя, якая прыйшла адведаць яго маці Альжбету. Але ў творчасьці вельмі многіх мастакоў, як бачым, ёсьць карціны, дзе Хрыстос і Ян разам.

      Па паданьні слых пра нараджэньне Яна Папярэдніка дайшоў да цара Ірада і, калі прыйшлі ў Іерусалім вешчуны з пытаньнем пра тое, дзе знаходзіцца Цар Юдэйскі, які нарадзіўся, Ірад успомніў пра сына Захарыі, выдаўшы загад на забіцьцё немаўлятак, паслаў забойцаў і ў Іутту. Захарыя ў той час зьдзяйсьняў служэньне ў храме, а Елісавета схавалася СКАЧАТЬ