Мы з Санькам – артылерысты. Іван Сяркоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мы з Санькам – артылерысты - Іван Сяркоў страница 9

СКАЧАТЬ беларус. Фізіка на ўсіх мовах – фізіка, і смяецца той, хто смяецца апошні. Вось вы, – паказаў ён пальцам на рабы летнік, – ідзіце-тка да дошкі і пакажыце нам, ці ёсць у вас падставы рагатаць.

      А я, толькі выйшаўшы за дзверы, нарэшце добра ўцяміў, чаму мяне паднялі на смех. А капітан! Не, гэта не капітан, а родны бацька. Хоць бы ён даў таму шляхціцу што-небудзь такое, каб той праваліўся. Яшчэ пабачым, як яно будзе. Мяне такі мае конскія сілы вывезлі, паглядзім, як ён выедзе на сваіх лашадзіных.

      Мы з Санькам не ішлі дамоў, а таўкліся пад дзвярыма класа, каб дачакацца, як выйдзе той рагатун. Таўкліся і яго сябры.

      I вось ён выйшаў, чырвоны і збянтэжаны. Таварышы акружылі яго цесным гуртам, трывожна зашапталіся. Падчулі і мы – тройка. Гэта нас вельмі расчаравала. Тройка яшчэ не значыць, што ён праваліўся. Вось калі б кол, было б добра – толькі б яго тады і бачылі ў вучылішчы. Але і так маё самалюбства было ўсцешана. Няхай нос не дзярэ. Сталіца мне знайшлася.

      I вось надышоў дзень, калі мы здалі апошні экзамен – напісалі рускі дыктант. Адзнак мы яшчэ не ведаем, іх вывесяць на дошцы аб’яў толькі заўтра, але Санька так упэўнены, што нам пашанцуе і з дыктантам, быццам гэта і не экзамен, а семачкі. Хто ж яго тады і напіша, як не мы – лепшыя грамацеі сёмага «А»? Вось чаму мы на крылах ляцім дамоў і пасвістваем.

      I як нам не свістаць, калі на нашым шляху да запаветнай мэты не засталося ніводнай перашкоды? Праўда, будзе яшчэ медыцынская камісія, але ж мы не зломкі якія, каб яе баяцца. Рукі і ногі на месцы, галава варыць, вочы і вушы, нібы ў добрага ката, усё бачаць і чуюць за пяць вёрст. Дык што нам камісія? Таму і дома яшчэ з парога я ўсім сваім пахваліўся, што мае пагоны ў шапцы.

      …Прыйшоў вечар, мабыць, апошні для нас з Санькам вечар у роднай вёсцы. Адмыкалі на вуліцы каровы, вяртаючыся з лугу. Угаманіліся на вербах вераб’і, сытыя пасля дзённых налётаў на проса. Улёгся пыл пасля коней, якіх пагналі на луг у начное. I каля Скокавага двара абазвалася балалайка. З-за экзаменаў мы з Санькам не былі на пагулянках чорт ведае колькі – сходзім у апошні раз. Там, у нашай артылерыі, мабыць, такой волі не будзе. I, кажучы па сакрэту, хацелася крыху і пакрасавацца перад падлюбскімі шпакамі – Смыкам, Косцікам-балалаечнікам і Чыжыкам, калі ён не ў начным, – хоць мы ў гэтым сабе і не прызнаваліся. Ды і Каця з Сонькай-Кучараўкай няхай паглядзяць, задавакі мы няшчасныя ці не.

      Але на пагулянцы нас чакала расчараванне. Каці і Сонькі не было. Дзяўчаты сказалі, што яны таксама нацэліліся ў навуку, хочуць паступіць у тэхнікум і таму сядзяць вечарамі ў Глёкаў і дзяўбуць граматыку. Гэта добра. Значыць, не ходзяць без нас гуляць.

      На пагулянцы адразу зрабілася нецікава. Для прыстойнасці мы крыху пастаялі, перакінуліся слоўцам-другім з хлопцамі і пайшлі, так з ніводнай і не станцаваўшы. Хацелася непрыкметна змыцца, але наўздагон нам паляцела ўсё ж дзявочая насмешачка:

      – Ох-ох, ваша высакароддзе, камандзіры!

      Ахвота была з імі звязвацца. Мы з Санькам вышэй за гэта, нават не азірнуліся СКАЧАТЬ