Мы з Санькам – артылерысты. Іван Сяркоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мы з Санькам – артылерысты - Іван Сяркоў страница 7

СКАЧАТЬ Глыжку. Вось зараз скамандуюць: «Шагам марш!» – і павядуць у сталоўку ці яшчэ куды. Можа, і пераапранаць. Мы ж не ведаем іх парадкаў. Але немалады ўжо старшына, ні даць ні ўзяць – вясковы дзядзька, толькі ў абмундзіраванні, у картузе з казырком-лапатай, які доўга, цярпліва назіраў за пастраеннем, з першых слоў паставіў нас у тупік:

      – Тут усе іншагароднія? Штосьці вас, гаўрыкі, многа.

      Мы з Санькам, адчуўшы нядобрае, закруціліся: а мы – хто, іншагароднія ці якія?

      – Гамяльчанам выйсці са строю! – скамандаваў старшына.

      Многа выйшла, чалавек з дваццаць. Я таксама памкнуўся быў пакінуць строй, але Санька ўтрымаў мяне за рукаў.

      – Ты што – з Гомеля? – насмешліва спытаў ён, і ў гэтай насмешцы была ўпэўненасць, што нас з ім каманда старшыні не датычыцца.

      I добра, што я не выйшаў. Аказваецца, нас сапраўды павядуць зараз у казарму ўладкоўваць на начлег і возьмуць на часовае катлавое забеспячэнне. А гамяльчане няхай сабе шуруюць дамоў і ходзяць потым здаваць экзамены па раскладу. Гэта іншагароднім няма куды дзецца, а ў іх бацькі не за гарамі. Але і наша з Санькам свята было нядоўгім. Яго хапіла якраз на столькі, колькі спатрэбілася часу старшыне, каб праверыць усіх па спісу. Якіх там прозвішчаў толькі не было: і Кузняцоў і Гецьман, і Сіманян… Былі такія, што з першага разу і не прачытаеш, а вось нашых, звычайных, вясковых прозвішчаў старшына так і не выгукнуў. Стаім мы, разгубленыя, збянтэжаныя, і не ведаем, што рабіць, ці самім выходзіць, ці чакаць, пакуль не вытураць. Нарэшце Санька адважыўся і падаў голас:

      – А Макавей?

      – Макавей? – перапытаў старшына і моўчкі ўтаропіўся ў паперы, а ўвесь строй павярнуў на нас галовы і пачаў разглядваць хто з цікаўнасцю, а хто з усмешкай, мы аж пачырванелі. Надзеі ўжо не было ніякай.

      – А які горад? – зацікавіўся старшына, нічога не вычытаўшы ў сваіх спісах. I зноў усе ў наш бок галовы – круць. Некаторым не відаць, дык аж шыі выцягваюць. Хоць пад зямлю праваліся.

      – Дык не горад жа, а сяло Падлюбічы, – зрабіў я нясмелую спробу ўтлумачыць някемліваму старшыне, хто мы такія, а ён мне на гэта і секануў:

      – Не паложана! Тут толькі далёкія, а вы мясцовыя. Выходзь!

      Мы з Санькам выйшлі, як пабітыя, а нам у спіну нейкі жаргаўнік яшчэ і кінуў:

      – Ну і сяло-о!

      Зыркнуў я цераз плячо – а гэта той самы гарадскі гогаль у рабым суконным летніку. Яшчэ стаіць і хмыліцца. Вялікі герой. Нездарма кажуць, бачна пана па халявах. Правільна старшына на яго цыкнуў:

      – Разгаворы ў страі!

      Іншагародніх павялі ў казармы, а мы з Санькам, пакрыўджаныя і раззлаваныя, узялі кірунак на радзіму. Няма праўды на свеце: яны, бачыце, далёкія, а мы на сваіх дваіх пятнаццаць вёрст сюды адмахалі, ды цяпер столькі ж трэба, каб дома быць. А ўжо і сонца на захадзе.

      Хаця, калі падумаць, трэба было паслухаць Юрку, дык ужо і дома былі б, і не трапілі б у гісторыю. А то захацелі разумнейшымі быць. Катлавое забеспячэнне нам падавай, а можа, СКАЧАТЬ