Мы з Санькам – артылерысты. Іван Сяркоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мы з Санькам – артылерысты - Іван Сяркоў страница 13

СКАЧАТЬ як будзе капітан,

      Ён мне купіць сарафан!

      Мяне нібы варам абдалі. Каб вам скулле ў глотку – а калі бацька не спіць? Вось гадзюкі, вось кобры праклятыя, дня не мінула – паспелі прыдумаць. Вось зараз выскачу ды спушчу Жука з ланцуга, але што толку, калі ён, чорт, не куслівы.

      Я думаў, што на гэтым усё і скончыцца, а яны зноў:

      Ой, дзяўчатачкі, я скора

      Падчаплю сабе маёра,

      Буду есць салодкі торт,

      Буду ездзіць на курорт!

      Відаць-такі, бацька не спаў, а можа, спаў ды прачнуўся, толькі з яго ложка раптам пачуўся не смех, а нейкае прыглушанае кудахтанне, быццам трохі і з плачам:

      – Кху-кху-кху, каб вы скіслі, верціхвосткі. Глядзі ты на іх – і ў чынах разбіраюцца, і ў акладах.

      I бабка са свайго кутка адгукнулася:

      – Ідзі ты ўжо патрусіся трохі пад іх балабайку-хварабайку, а то будуць шчадраваць усю ноч, як пад Новы год.

      Хутчэй жа іх балалайку шашаль паточыць, чым я пайду на тыя танцулькі пасля такіх прыпевак. Ды і Алёшка ж Скачок там будзе, з якім я не расквітаўся яшчэ за ранішні цырк. Не, няхай танцуюць цяпер самі, без мяне, хоць да ўпаду. А я, як толькі прыдбаюць мне новыя штаны, буду хадзіць танцаваць на Хутар. Там – гармонік з бубнам, а не задрыпаная балалайка.

      I за прыпеўкі таксама разлічуся. Я ведаю, хто іх складае – Надзька Сіпакова. Яна яшчэ толькі школу канчае, а ўжо прыбілася да дзяўчат з нашага гурту, і не толькі прыбілася – пачала імі верхаводзіць, яны ўсе ёй у рот глядзяць. А было б там на што глядзець – нізенькая, кругленькая, нос піпкай і такая ўжо смяшлівая, быццам яе ўвесь час нехта казыча. I яшчэ – калі ў маёй Каці вяснушкі толькі на носе і дзе-нідзе на шчоках і толькі вясной, дык у гэтай рагатухі – круглы год ад вуха і да вуха, быццам яе хто знарок цагляным пылам напудрыў. Ёй скажаш:

      – Ух, рыжая! А яна:

      – Ха-ха, што рыжэй, то даражэй!

      Вось за гэта за ўсё ў яе і мянушка такая – Гарбуза.

      З гэтай самай Гарбузой мне і трэба разлічыцца за прыпеўкі. Яны ў яе самі з языка скачуць. Яна жыва не будзе, калі за вечар не прыдумае іх дзве-тры. I пра што хочаш, на што вока кіне. Вось каб і мне самому пра яе скласці што-небудзь смешнае. Хаця б так:

      Ах ты, рудая Гарбуза…

      А цяпер само просіцца – каза, просіцца, а не клеіцца. Хіба вось так:

      Ах ты, рудая Гарбуза,

      Як сідарава каза,

      Ты ў мяне паскачаш

      I горка заплачаш.

      Так я і заснуў, больш нічога лепшага не прыдумаўшы. Калі б Санька – той змог бы, галавы не ламаючы, якую хочаш казу да гарбуза прыляпіць.

      Яшчэ два дні я вазіў потым з Глыжкам снапы, яшчэ два вечары Надзька-Гарбуза дапякала мяне ўсё новымі прыпеўкамі, а бабуля – яхіднымі парадамі.

      – Выйдзі ўжо, калі прысушыў дзеўку.

      А на трэці дзень надвячоркам адбылося такое, што і ахнуць мала. Толькі селі мы сям’ёй вячэраць, вярнуўшыся з поля, а на парог – дзядзька Калдоба, СКАЧАТЬ