Название: Мы з Санькам – артылерысты
Автор: Іван Сяркоў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Детская проза
isbn: 978-985-02-1159-0
isbn:
Мае боты, брат, таво —
Прапускаюць аш два о —
што значыць: дзіравыя і цякуць.
Але неўзабаве прыйшоў Юрка, і нашы хімічныя пакуты скончыліся. Ён зноў пацвердзіў, што хімія – гэта выдумкі, затое матэматыку будуць патрабаваць – толькі трымайся, таму што ў артылерыі без яе нельга і кроку ступіць. Хто не ўмее лічыць, таго тут і трымаць небяспечна: яшчэ, крый божа, умажа па сваіх, што і касцей не збярэш.
Але нас з Санькам ім баяцца не варта, усё ж такі ў школе нас Бісектрыса хваліла і ставіла пяцёркі. Мабыць, у нас ёсць шанцы.
– Шанцы шанцамі,– сказаў на гэта Юрка, – а ўсё адно будзьце гатовы, бо на адно месца два ахвотнікі. Так што будзе вялікі штурм, – паўтарыў ён зноў сваё.
I тут хлопцы, што гаманілі між сабой побач з намі, раптам прыціхлі і хуценька некуды падаліся. Правялі мы іх вачыма, а там, ля дальняй сцяны спартзала, шпакі нешта ўжо штурмуюць: шумяць, базараць, штурхаюцца, піхаюцца, заднія мала на галовы пярэднім не лезуць. Аказваецца, пакуль мы тут варон лавілі, там нехта павесіў расклад экзаменаў і яшчэ нейкія паперы. Ну што ж – штурм дык штурм. Кінуліся і мы з Санькам, паспрабавалі локцямі пратачыцца ў натоўп, але куды там – палец не лезе. Пачалі шыі выцягваць і падымацца на дыбачкі – нічога не відаць. А Юрка падышоў і толькі падаў голас – ану, пастараніцеся – і перад ім дарога. Вось што значыць вайсковая форма, вось што значыць бліскучыя пагоны. Мы следам ідзём, а на нас глядзяць і, мабыць, зайздросцяць. Зразумела, што кожны хацеў бы мець такога заступніка. Нават тыя гарадскія гогалі пазіраюць на нас з павагай.
Чытаем мы разам з Юркам, што там у паперах на сцяне напісана, і радуемся – першы экзамен толькі паслязаўтра – можна яшчэ д’яблу рогі абламаць, не толькі падрыхтавацца. Мы з Санькам запісаны ў адну групу – выручым адзін аднаго, калі што. Словам, вешаць носа сапраўды не варта. Будзем трымаць хвост пісталетам.
Прачытаўшы ўсё, што нам было трэба, мы так жа, без перашкоды, спакойна і важна выйшлі з хлапечага акружэння ўслед за Юркам, нібы ад’ютанты за генералам.
I тут яго апякунства над намі на гэты дзень, на вялікі жаль, скончылася. Ён пачаў з намі развітвацца, бо служба – не дружба: яму трэба ісці ў казарму і рыхтавацца да нейкага там дзяжурства. Ён і нам раіў не губляць часу, а бегчы дахаты ды сесці за падручнікі, каб асвяжыць у памяці формулы. Але мы крыху забарыліся. Іншыя ж не разыходзяцца, СКАЧАТЬ