Название: Мы з Санькам – артылерысты
Автор: Іван Сяркоў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Детская проза
isbn: 978-985-02-1159-0
isbn:
Ды хто ж гэта сказаў, што я, Іван, грэбую генераламі? Мне проста, між намі кажучы, боязна з непрывычкі і сапраўды сорамна з-за сваіх штаноў. Ды і адкуль бацька ведае, што мне можа зрабіць генерал? А ён можа мне загадаць нанава перапісаць дыктант, і, калі зноў правалюся, тады ўжо хлуснёй пра медкамісію не адбаярышся, тады ўжо і зусім хоць дамоў не вяртайся.
Мне супраць бацькі крыць няма чым і таму хапаюся за бабульчыны трывогі пра маю вопратку:
– А як я ў гэтым пайду? Што я скажу?
А ў бацькі і тут свае козыры. Па-першае, генерал не з неба ўпаў і павінен разумець цяперашнія нашы дастаткі. А па-другое, размаўляць з ім не трэба. Яны гэтага не любяць. Гэта бацька на сваёй скуры спазнаў. Яны любяць, каб ім толькі рапартавалі.
I тут бацька вылез з-за стала і паказаў, як гэта робіцца. А робіцца вельмі проста. Вось падыходзіш ты да генерала – руку да скроні і еш яго поедам вачыма, а сам у той жа час, не шкадуючы голасу, крычы: «Таварыш генерал! Іван Сырцоў з’явіўся!» I баяцца іх няма чаго. Бацька на фронце сутыкнуўся аднойчы нават з маршалам, і той яго не ўкусіў. А тут усяго генерал, ды яшчэ, мабыць, не самы важны, калі паставілі над такімі, як мы з Санькам.
А бабуля мяне з другога боку цярэбіць:
– Бяжы на возера ды хоць трохі памыйся, бо, калі па-добраму, дык цябе і адмочваць трэба.
Затым на Глыжку наляцела:
– Кідай сваю бульбу – не з галоднага краю, цэлая яна будзе, потым увамнеш.
Толькі брат вылез з-за стала – яна яму змылак у рукі і рагожу:
– Спіну патры не лянуючыся. Ды змылак не ўтапі, ідал бязрукі, я ўжо год яго берагу!
Увесь вечар у хаце было столькі тлуму, быццам на пажары. Не паспеў я з Глыжкам прыйсці з возера, вымыты дзеля заўтрашняга візіту да генерала чысцей за шкло, бабка похапкам пачала зашываць штаны, а потым пабегла іх праць на раўчак. Пакуль сонца сядзе, дык яшчэ высахнуць. А бацька знайшоў шавецкую лапу і ўзяўся падбіваць падэшвы на салдацкіх чаравіках, якія пачалі ўжо прасіць кашы. Затым ён наваксіў чаравікі дзёгцем, каб не былі такія каляныя і рудыя.
Вось ужо на вуліцы дзяўчаты і прыпеўкі пра лейтэнанта з маёрам заспявалі, мабыць, да іх яшчэ не дайшло, што мяне выклікае генерал. Але ў хаце да іх ніхто не прыслухоўваецца, яшчэ ўсім нам няма ўгамону. Бацька цяпер за цырульніка. Пасадзіўшы мяне пад самую лямпу, ён кароціць мне віхор. Я прашу, каб ён зрабіў «пад польку», а ён просіць, каб я не круціў галавой, а то зробіць «пад Катоўскага».
А бабуля тым часам гыркае на стале качалкай-рубчаткай – прасуе мае штаны, бо пасля мыцця іх нібы карова пажавала. З-за гэтага самага гыркання і прыпевак з балалайкай з вуліцы не чуваць.
СКАЧАТЬ