Название: Уладзевы гісторыі (зборнік)
Автор: Уладзімір Сіўчыкаў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7030-21-7
isbn:
Затое каліфарнійцы бязмежна дзівіліся: – Што за дзіўная краіна?! Электроншчыкі найвышэйшага звяна двух слоў звязаць ня могуць па-ангельску, а вартаўнік у іх валодае дзвюма замежнымі мовамі!
Тамада
На святкаванні Уладзевай круглай даты, якую зазвычай не прынята лічыць за юбілей, за маршалка на лысагорскім лецішчы быў знаны празаік Генрых Д. і, трэба прызнаць, са сваімі пачэснымі абавязкамі спраўляўся бліскуча. Перш, чым даць мажлівасць ахвотніку прамовіць тост ці прывітальнае слова, ён напаўжартам, але тактоўна і артыстычна прадстаўляў яго.
Імяніннік дый госці таксама былі спрытныя на язык, а праз тое ўсе проста бакі пападрывалі.
Найчасцей абыгрываліся, вар’іраваліся дзве тэмы на мяжы фола.
Першая. Шаноўнае спадарства Д. прыпазнілася на свята, бо задоўга і імпэтна “раўняла спіны” пасля таго, як пасадзіла на дадатковым участку на былым калгасным полі гарох і бабы.
Другая. Раней у Генрыха хрэн быў добры, але потым звёўся і ўсе жанчыны сталі хадзіць па хрэн на так званы хутар, на ўскраек садовага таварыства, да Жоры, мужа Валянціны Коўтун.
Сумная тэндэнцыя
На Лысае Гары, у садовым таварыстве “Узгор’е”, здаецца, яшчэ зусім нядаўна прадалі свае лецішчы Кастусь Тарасаў, Вольга Іпатава, сын Міколы Корзуна Віктар, а сёлета выставілі на продаж свае сядзібы Сяргей Законнікаў, удовы Алеся Ставера, Карласа Шэрмана, Анатоля Грачанікава і, падобна, спадчыннікі Клаўдзіі Каліны.
Скрушна, бо на пісьменніцкіх лецішчах саміх літаратараў становіцца ўсё меней.
Затое сярод нанова абраных сяброў праўлення таварыства – новыя гаспадары сядзібаў, пракурор і падпалкоўнік міліцыі.
Відавочная сумная тэндэнцыя (ад с. – лац. tendentia = накіраванасць), якая сведчыць, хто сёння ў краіне робіцца заможны, а хто нішчымнее.
Дзеячы мастацтва і культуры, якія ня паслугоўваюць уладным структурам, відавочна саступаюць сілавікам і чыноўнікам, выцясняюцца імі з жыццёвае прасторы.
Мімаволі прыгадваецца чэхаўскі “Вішнёвы сад”.
Помста
На беларуска-расійскім памежжы, у горадзе Неўлі ў гаспадарцы дзеда Нупрэя, які зазнаў нягоды і нястачы ваеннага ліхалецця, былі дзве вайсковыя каскі.
З адной, савецкай, сыціліся ягоныя аўчаркі, з якімі нёс ён вартаўнічую службу пры саўгасным гумне.
Другую, фашыстоўскую, прымацаваную да жэрдкі, скарыстоўваў ён як чарпак, якім час ад часу вычэрпваў, выграбаў змесціва з ямы ў прыбіральні-шпакоўні.
Герб
Хлопчык-гарэза сядзеў на лаве аўтобуснага прыпынка “Малая Валоўшчына” поруч з бабуляй, гартаў дзіцячую энцыклапедыю і раз-пораз даймаў яе сваімі пытаннямі.
Аднаго СКАЧАТЬ