Название: Уладзевы гісторыі (зборнік)
Автор: Уладзімір Сіўчыкаў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7030-21-7
isbn:
Аказалася, што сыходзіў неяк Косця ўвечары ад знаёмцаў дый дазволіў сабе на развітанне кілішак каньяку, маўляў, дахаты даеду без прыгодаў, бо гэта зусім поруч – літаральна пару кварталаў.
Аднак толькі выруліў з двара на праспект, як прыпыніў яго аўтаінспектар-ДАІшнік.
Папрасіў паказаць дакументы і, як на злосць, унюхаў у салоне сваёй дзяжурнай машыны пах спіртнога!
Натуральна, не схацеў Канстанцін страціць вадзіцельскія правы дый стаў дамаўляцца, каб разысціся з інспектарам палюбоўна, а гэта значыць праз грашовы “штраф”.
Раскрыў партманетку, а ў ёй – толькі дробныя беларускія купюры дый сотка баксаў!
Давялося ахвяраваць далярамі…
Так пяцідзесяціграмовы кілішак абышоўся Канстанціну фактычна ў сто даляраў, а паўлітровік пацягнуў адпаведна на тысячу “зялёных”!
Ь
Адзін з шырока растыражаваных і выстаўленых у расейскай сталіцы плакатаў гарадскім уладам і службам давялося дэмантаваць. А вінаваты аказаўся лішні мяккі знак!
Замест “Не спится ветеранам” на бігбордах красавалася “Не спиться ветеранам”!
Гэты прапагандысцкі “шэдэўр”, зразумела, не знамыснасць, а вынік перадсвяточнай істэрыі або нават банальнай непісьменнасці выканаўцаў.
Але, аказваецца, мяккі знак можа быць вызначальным, знакавым і спалітызаваным ня толькі ў нашае мове і рэчаіснасці!
Альтэрнатыва
Часам нядобразычліўцы, што беспамылкова адчувае па інтанацыях, пытаюцца ва Уладзі:
– А ў якім вы за сябра пісьменніцкім саюзе, Уладзімір?
– У адзіна правільным і самым сапраўдным, у тым самым, што быў утвораны ў 1932 годзе на загад Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна, у тым, у які ўваходзілі Народныя паэты і пісьменнікі Янка Купала і Якуб Колас, Аркадзь Куляшоў і Максім Танк, Міхась Лынькоў і Іван Мележ, Васіль Быкаў і Янка Брыль…
Адказ гэты, як правіла, аказваецца вычарпальным і не вымагае дадатковых каментароў правакатарам.
Гэтае салодкае слова – халява!
Аднаго разу перастрэў Уладзя ў вагоне метро Алеся К.
Разгаварыліся, а за два перагоны паспеў пахваліцца Алесь і тым, што быў у Доме друку і вяртаецца адтуль не з пустымі рукамі.
– Надоечы выйшла анталогія вершаў і песень пра каханне. Уключаны туды й верш Міколы Маляўкі, а я хачу зрабіць сябру сюрпрыз. Даўно ведаю дзявок з цэха ўпакоўкі… Падыйшоў, і яны далі мне адзін том…
Ніякаватасць Уладзева змяшалася са здзіўленнем і абурэннем. Як гэта – “далі”?! Даць або падарыць можна толькі тое, што табе належыць!
Да таго ж, калі і “здабыў” такі трафей, дык не хваліўся б! Імаверна – мог ня ведаць Алесь, што якраз Уладзя за дырэктара ў выдавецтве, што фігуруе на тытуле кнігі. Але ж пазначаны ён быў у ёй і як укладальнік тома і як ягоны рэдактар! І гэта ўсё пры СКАЧАТЬ