Название: Джульета і экстрасэнс (зборнік)
Автор: Таццяна Мушынская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1497-3
isbn:
Малодшай Надзінай пляменніцы, названай у гонар бабулі Волечкай, споўнілася тры гады. Нявестка нарэшце выйшла з дэкрэтнага адпачынку на працу, каб маладой сям’і было фінансава лягчэй, а Волечку аддалі ў дзіцячы садок. Але, як часта здараецца, малая пачала бясконца хварэць, а нявестка сядзець з ёй на бальнічных. Параіўшыся з бабуляй, малую пакінулі дома, але цяпер Вольга Аляксандраўна жыла па двух адрасах, імкнулася дапамагчы і Надзі, з якой жыла, і сыну. Значная частка яе дня цяпер праходзіла ў гарадскім транспарце, паколькі сын і дачка жылі ў розных канцах горада, і даводзілася часта ездзіць туды-сюды. Калі Волечка-малодшая хварэла, бабуля заставалася ў сына на некалькі дзён ці на тыдзень.
Апынуўшыся сам-насам са шматлікімі гаспадарчымі клопатамі, Надзя толькі цяпер усвядоміла, што дагэтуль жыла, нібы ў Бога за пазухай. Маці вызваляла яе ад многіх хатніх спраў, каб любая дачушка магла займацца творчасцю і спевамі. Але ў «любай дачушкі» ўсё не ладзілася. Навакольны свет, вялікі вітраж, рассыпаўся на мноства рознакаляровых кавалачкаў. Быў твор, зроблены па законах боскай гармоніі. Засталіся рознакаляровыя шкельцы, звычайнае смецце.
Прэм’ера Надзінага канцэрта адкладвалася на няпэўны тэрмін, званкі Маэстра аказваліся цяпер яшчэ больш рэдкімі. Усё, што яшчэ паўгода таму радавала душу, цяпер прыгнятала альбо раздражняла. Студэнткі не хацелі займацца дадатковымі вакальнымі творамі і прыходзілі на заняткі, не давучыўшы рамансаў. Начальства ў вучэльні чамусьці вешала на Надзю непатрэбныя справаздачы. Сын грубіяніў без усялякіх прычын. Дом патрабаваў яе паўсядзённых клопатаў, а яна не мела часу імі як след займацца. У дадатак задуманая на канец верасня гастрольная паездка ў Балгарыю сарвалася. Непрыемнасці ўсё дадаваліся і дадаваліся, і разблытаць іх клубок Надзя проста не мела ні сіл, ні цярпення. Вечары здаваліся невыносна доўгімі, яна не ведала, чым іх заняць, калі ў філармоніі не прызначалі рэпетыцыі.
Надзя здагадвалася: усё адбываецца так, а не іначай, бо побач няма яго. Свет вакол, як дзень без сонца, здаваўся хмурым і непрыветным. Варта на хвіліну заплюшчыць вочы, як памяць бязлітасна ўзнаўляла самыя шчаслівыя імгненні мінулага лета. Тыя галюцынацыі, трызненне на яве доўжыліся днямі, тыднямі. Калі нічога не зменіцца ў яе жыцці, і яна не вырвецца з зачараванага, бясконцага кола думак пра яго, дык у рэшце рэшт звар’яцее.
Усё нагадвала пра яго. Падараваныя ім ноты, рэчы, да якіх ён дакранаўся, людзі, пра якіх яны размаўлялі, вуліцы, па якіх разам ішлі. Здавалася, душа нема крычала: «Яго няма. І ніколі больш не будзе!» I цела, здавалася, пакутвала ад болю. Бо ў кожнай клетачцы жыла СКАЧАТЬ