Название: Джульета і экстрасэнс (зборнік)
Автор: Таццяна Мушынская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1497-3
isbn:
– Ты з мяне здзекуешся? – ціха абураецца дзяўчынка.
– Які тут здзек! Гісторыю сусветнага мастацтва можна спасцігнуць толькі праз асабісты вопыт. Апынуўшыся ў сітуацыі Таццяны Ларынай або паручніка з бунінскага «Сонечнага ўдару», можна зразумець усю геніяльнасць твораў. Інакш не бывае!
– Раней я любіла сына, маці, свой дом. Цяпер я не хачу нічога, апрача яго.
– Але зараз ты можаш спасцігнуць логіку паводзін спявачкі Джузэпіны Стрэпоні, якая, пакахаўшы Вердзі, усё жыццё пражыла побач з ім. Але асобна ад сваіх сыноў. З Вердзі яны ўзялі шлюб толькі пры канцы жыцця. З пункту гледжання маці – абсурд. Але, напэўна, ён быў для яе ўсё – Бог, сэнс жыцця. Таму яе ўчынкі ўспрымаюцца як лагічныя і натуральныя.
– Дзіўна, – гаворыць дзяўчынка, – ён з’язджае на два тыдні, і добра, калі хоць раз патэлефануе. Калі была б вымушана з’ехаць я, дык, напэўна, званіла б па тры разы ў дзень. Справа не ў тым, што ён заняты, а ў тым, што няма патрэбы. Для яго не далятаюць мае хвалі. Бо як іначай людзі, што знаходзяцца на розных кантынентах, маглі б адчуваць, што з блізкім чалавекам штосьці здарылася?
Калі чалавек падабаецца, у ім прываблівае ўсё: голас, твар, усмешка, інтанацыя, міміка, смех. Калі чалавек табе цікавы, дык у ім значным падаецца ўсё: што рабіў, дзе быў, каго бачыў. Кожная драбяза.
– У тым і розніца паміж дзвюма паловамі чалавецтва, што Ён і Яна ўсё адчуваюць па-свойму. Ён для цябе – сэнс жыцця, а ты для яго – прыемны эпізод. Мужчына шукае ў каханні натхнення, а жанчына – шчасця.
– Ты дарослая. Скажы, куды сыходзяць пачуцці?
– Яны – з’ява ірацыянальная…
– Куды знікла тое, што нас яднала? Дарослая жанчына ўсміхнулася.
– Тлумачу папулярна. Як псіхатэрапеўт – пацыенту. Рамантычныя адносіны рана або позна вычэрпваюць сябе. Або згасаюць, што мы і назіраем. Або пераходзяць у сваяцкія, чаго не назіраем. Вогнішча страсці ператвараецца ў спакойнае полымя, напрыклад, каміна, якое сагравае доўгія гады. Але тут вяселлем, па-мойму, не павявае…
Дзяўчынка маўчыць. Ёй няма чаго адказаць.
– Ты ўпэўнена, што яму шлюб патрэбен? Я не ўпэўнена.
Ён ведае, што ты і так адгукнешся. Навошта лішнія абавязкі?
Ты ўпэўнена, што ён знойдзе агульную мову з тваім сынам і маці? Мужчынам свае дзеці не заўсёды цікавыя, як можна было назіраць у выпадку з Алегам. А ты хочаш, каб твой мужчына не сваім дзіцем займаўся. Навошта яму? Ён паглыблены ва ўласную творчасць, якая для яго з’яўляецца вычарпальнай і самадастатковай.
Твой Маэстра падсвядома баіцца, каб ты не заняла занадта вялікае месца ў ягоным жыцці. Дзяўчынка, гэта безнадзейна. Абсалютна. Мне здаецца, што твой кампазітар прыляцеў да нас з другой планеты, дзе прастора і час існуюць па іншых законах. Звычайныя зямныя людзі чым займаюцца? Пішуць, потым прабіваюць уласныя творы. Выбіваюць званні і прэміі, будуюць кватэры і дачы, купляюць машыны. Шукаюць грашовыя пасады, СКАЧАТЬ