Название: Джульета і экстрасэнс (зборнік)
Автор: Таццяна Мушынская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1497-3
isbn:
– Што новага ў свеце класічнай музыкі? – запытаў Алег, паволі, маленькімі глыткамі адпіваючы гарачую каву. – Дарэчы, можна нясціплае пытанне? Колькі ты атрымліваеш за адзін канцэрт?
– На нясціплыя пытанні я не адказваю. Ты ж не называеш суму сваіх даходаў!
Звычайна лічбы ў ганарарнай ведамасці атрымоўваліся мізэрныя і смешныя, і Алег ведаў пра тое. Калі б яна назвала лічбы, ён пачаў бы рагатаць. Смяяўся б доўга і з задавальненнем. Бізнесмен вальяжна адкінуўся на спінку кутняй канапы.
– Ды ў мяне сакратарка ў фірме больш у месяц атрымлівае, чым твае народныя артысты. Ты, дарэчы, яшчэ народнай не зрабілася?
– Не хвалюйся! Табе паведамлю першаму, калі што якое… – іранічна адказала яна. – Мо і на банкет запрашу.
– Буду ўдзячны. Эх, Надзя-Надзя, як бізнесам заняўся, чалавекам сябе адчуў!
– Чамусьці твой сын не адчувае, што яго татка нарэшце зрабіўся вельмі багатым! – як мага больш яхідна заўважыла яна.
– Добра! – засмяяўся Алег. – Злавіла на слове. На! – Ён дастаў з унутранай кішэні лёгкай летняй курткі два пачкі ў банкаўскіх абгортках. – Са мной нядаўна разлічыліся, таму і зайшоў!
Надзя зірнула. Гэта аказаліся не долары, а беларускія грошы.
– Ну, мог бы і «зялёных» пачак падкінуць, новы беларус, калі ты такі ўдачлівы і заможны…
– Надзька, што я чую! – зарагатаў задаволена Алег. – Ты пачынаеш разумець сапраўдныя жыццёвыя каштоўнасці! Яшчэ пару гадоў, і нашы погляды будуць аднолькавыя…
– «Не будуць… – думала Надзя. – Табе не надта салодка ў новай сям’і, вось ты пра блізкасць поглядаў і заспяваў.
Цікава, якія яны розныя – былы муж і Маэстра! Алег, напэўна, нарадзіўся з мабільнікам у адной руцэ і калькулятарам у другой. Любімыя цацкі, з якімі ніколі не расстаецца. Калі спаць кладзецца, відаць, пад падушкай пакідае. Які прыбытак, дзе, колькі, калі? Усё падлічана, усё зразумела, ніякіх непатрэбных эмоцый. Цікава, дзялок поўнасцю знішчыў у ім спевака, ці яшчэ нешта засталося? А можа, дарма я так строга? Бізнес – рэч перспектыўная. Толькі чаму паводзіны Алега заўжды «на мяжы фолу»? Заўжды развязны, штораз яму трэба мяне зачапіць і зняважыць. Або свядома, або мімаходзь…»
Маэстра – зусім іншы. Надзя часам дзівіцца, што зямныя тэмы яны ў сваіх размовах не кранаюць – толькі музыка і толькі мастацтва. Яна не ведае: абедаў ён сёння і ці будзе вячэраць? Ці ёсць грошы ў ягонай кішэні, ці наогул няма? Ніякіх размоў пра грэшную зямлю. Трапна сказала канцэртмайстар Ірачка: «Такія людзі на воблаку жывуць!» Напэўна, ён з воблака і злазіць не хоча. Яму там зручна і ўтульна.
Якія розныя ў іх галасы! Некалі ўпэўнены Алегаў барытон здаваўся СКАЧАТЬ