Название: Джульета і экстрасэнс (зборнік)
Автор: Таццяна Мушынская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1497-3
isbn:
«Бач, павучае! Настаўнік знайшоўся…» – падумала Надзя, а ўголас сказала:
– Скажы, а бардэль побач ты не плануеш пабудаваць?
– Надзька, – зарагатаў Алег, – мне заўсёды падабалася твая дасціпнасць! Якая здагадлівая! Мо з цягам часу і такую ўстанову адкрыем. А чаму? Ве-ельмі пікантная сфера жыцця. Наведвальнікаў было б мора! Шкада, што афіцыйна забаронена. Давядзецца неафіцыйна. Але калі ёсць попыт, будзе і прапанова. Дарэчы, ты не адказала на пытанне, колькі вам цяпер плацяць за канцэрт? Ведаеш, я ў іншай сферы працую, дзяржаўных расцэнак не ведаю…
– А ты язва добрая!
– Маўчыш, бо суму называць не хочаш. Разумею! Слухай, калі вы такія высакародныя, чаму дзяржава вас так нізка цэніць? Так, што на жыццё не хапае?
– У цябе спажывецкі падыход да мастацтва. Ты глядзіш на яго з пункту гледжання грошай. Колькі даходу яно можа табе прынесці. Глядзіш як на тавар, якім коштам яго можна прадаць.
– Гэта падыход прадзюсара. А хіба ён можа быць кепскі?
– Калі чалавек ставіць за мэту мець грошы, ён будзе мець менавіта грошы. І нічога болей… – парыравала Надзя. – Калі хоча стварыць тое, што застанецца, як кажуць, у вяках, ён створыць. Магчыма, грошай пры гэтым не будзе. Што хацелі атрымаць Моцарт, Шуберт ці Чайкоўскі? Яны пісалі сваю музыку – і ўсё. I нічога не патрабавалі ўзамен.
– Ну, ужо і нічога! Яны імкнуліся да славы, папулярнасці, багацця.
– Большасць вялікіх памерла жабракамі.
– Ад мяне гэтага не дачакаюцца! – імгненна парыраваў Алег.
– Ты не вялікі.
– А я не прэтэндую… – ухмыльнуўся бізнесмен.
– Моцарта пахавалі ў агульнай магіле. Шуберт пражыў трыццаць адзін год, і пры жыцці яго мала хто ведаў. Рэмбрант памёр у беднасці. У Пушкіна засталіся велізарныя даўгі.
– Усё-такі трэба неяк больш разумна абыходзіцца з грашыма!
– Чайкоўскі шмат гадоў жыў на тое, што яму давала ў якасці субсідыі Надзея Філарэтаўна…
– Лепш, калі мужчына зарабляе сам, – абарваў яе Алег.
– Бедны Чайкоўскі, дзе яму дацягнуцца да твайго фінансавага размаху!
– Можаш не працягваць прыклады. Асноўны пафас мне зразумелы. Але мяне абсалютна не хвалюе і не турбуе, ці будуць мяне ўспамінаць праз сто гадоў. Упэўнены, не будуць. I цябе, прабач, таксама не будуць. Жыццё існуе ў цяперашнім часе. Не ў мінулым і не ў будучым. Я хачу жыць цяпер. Зараз! Разумееш? Жыць у добра абсталяванай сучаснай кватэры, дзе не працякаюць краны і куды не трэба выклікаць заўжды п’янага дзядзьку Васю з ЖЭСа і ставіць яму пляшку, каб прачысціў ракавіну. Я не хачу душыцца ў чэргах за таннай каўбасой, якой СКАЧАТЬ